Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
фарфо́равыв разн. знач. фарфо́ровый;
ф. заво́д — фарфо́ровый заво́д;
~выя ізаля́тары — фарфо́ровые изоля́торы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фарфо́равы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фарфору. Фарфоравая маса. Фарфоравы завод. Фарфоравая прамысловасць.// Зроблены з фарфору. Фрау важна сядзела за сталом і лена папівала каву з маленькага фарфоравага кубачка.Брыль.Побач стаяла попельніца — фарфоравы заяц, які грызе капусны ліст.Карпаў.
2. Падобны па свайму выгляду або па якасцях да фарфору. Як не хацеў дзед, каб яны пераязджалі ў горад. Ён і памёр, каб не пакідаць гор, цяністага могільніка і сіняга, фарфоравага неба над галавой.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарфо́равы Porzellán-; aus Porzellán;
фарфо́равая глі́на Porzellánerde f -, Koalín n -s;
фарфо́равы заво́д Porzellánfabrik f -, -en;
фарфо́равыя вы́рабы (посуд) Gebráuchsporzellán n -s; гл. тс. парцаляна
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
фарфо́р, -у, м.
1. Мінеральная маса з высакаякасных гатункаў белай гліны.
Кубачкі з фарфору.
2.зб. Вырабы, посуд з такой масы.
Выстава фарфору 19 ст.
|| прым.фарфо́равы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскі фарфоравы завод 3/138; 4/352—353 (укл.); 5/551; 7/71; 10/544, 544—545 (укл.), 550
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ФАРФО́РАВЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1883 у Мінску як з-д кафлянай пліткі. З 1920 кафляны, з 1951 фарфора-фаянсавы, з 1961 фарфоравыз-д, з 1994 сучасная назва. У 1954 уведзены ў дзеянне аддзяленне радыёкерамікі, у 1962 цэх фарфоравага посуду, у 1973 жывапісна-муфельнае аддзяленне. Асн. прадукцыя: фарфоравы посуд, электратэхн. фарфор, радыёкераміка, вогнетрывалыя вырабы, эмалі і грунты. Выпускае маст. фарфоравыя вырабы (каля 170 найменняў), у т.л. кававыя, чайныя, сталовыя сервізы, чайнікі, кубкі, вазы, статуэткі, сувеніры, дэкар. блюды, дзіцячыя наборы і інш. Вырабы аздабляюць ручной размалёўкай, метадам аэраграфіі, штампа, дэколем. Мае маст. лабараторыю. Мастакі В.Леантовіч (гал. мастак), І.Алісевіч, Л.Багданаў, В.Данчук, Г.Ліцвіненка, Л.Малышаў, А.Фядусь распрацоўваюць малюнкі, новыя формы посуду паводле традыцый бел.нар. і прафес.дэкар.-прыкладнога мастацтва. Сярод вырабаў: сервізы «Лянок», «Арнамент», « Павуцінка», «Слуцкі», «Сувенірны», «Сіняя галінка», «Матылёк», «Паўночнае ззянне», «Маладзёжны», «Вішнёвы», «Пяшчотны», «Карычневыя стужкі», «Званочак», «Чорная ружа», «Фантазія», «Няміга», «Кветкі лугавыя», «Бярозка», «Рабінка», «Залацістая мелодыя восені», «Беларускі краявід», «Дзянніца», вазы «Вішнёвая», «Слуцкая», «Каласок», «Чырвоная», «Традыцыя», «Галубка», «Беларуская», «Народная», статуэткі «Зубр», «Бусел», «Знакі Задыяка», электрачайнікі, самавары «Элегантныя».
В.Л.Леантовіч.
Да арт.Мінскі фарфоравы завод. І.Алісевіч. Дэкаратыўны набор ваз «Казіно». 1997.Да арт.Мінскі фарфоравы завод. В.Леантовіч. Сталовы сервіз «Народны». 1998.