фане́рна-дрэваапрацо́ўчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фане́рна-дрэваапрацо́ўчы фане́рна-дрэваапрацо́ўчая фане́рна-дрэваапрацо́ўчае фане́рна-дрэваапрацо́ўчыя
Р. фане́рна-дрэваапрацо́ўчага фане́рна-дрэваапрацо́ўчай
фане́рна-дрэваапрацо́ўчае
фане́рна-дрэваапрацо́ўчага фане́рна-дрэваапрацо́ўчых
Д. фане́рна-дрэваапрацо́ўчаму фане́рна-дрэваапрацо́ўчай фане́рна-дрэваапрацо́ўчаму фане́рна-дрэваапрацо́ўчым
В. фане́рна-дрэваапрацо́ўчы (неадуш.)
фане́рна-дрэваапрацо́ўчага (адуш.)
фане́рна-дрэваапрацо́ўчую фане́рна-дрэваапрацо́ўчае фане́рна-дрэваапрацо́ўчыя (неадуш.)
фане́рна-дрэваапрацо́ўчых (адуш.)
Т. фане́рна-дрэваапрацо́ўчым фане́рна-дрэваапрацо́ўчай
фане́рна-дрэваапрацо́ўчаю
фане́рна-дрэваапрацо́ўчым фане́рна-дрэваапрацо́ўчымі
М. фане́рна-дрэваапрацо́ўчым фане́рна-дрэваапрацо́ўчай фане́рна-дрэваапрацо́ўчым фане́рна-дрэваапрацо́ўчых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фане́рна-запа́лкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фане́рна-запа́лкавы фане́рна-запа́лкавая фане́рна-запа́лкавае фане́рна-запа́лкавыя
Р. фане́рна-запа́лкавага фане́рна-запа́лкавай
фане́рна-запа́лкавае
фане́рна-запа́лкавага фане́рна-запа́лкавых
Д. фане́рна-запа́лкаваму фане́рна-запа́лкавай фане́рна-запа́лкаваму фане́рна-запа́лкавым
В. фане́рна-запа́лкавы (неадуш.)
фане́рна-запа́лкавага (адуш.)
фане́рна-запа́лкавую фане́рна-запа́лкавае фане́рна-запа́лкавыя (неадуш.)
фане́рна-запа́лкавых (адуш.)
Т. фане́рна-запа́лкавым фане́рна-запа́лкавай
фане́рна-запа́лкаваю
фане́рна-запа́лкавым фане́рна-запа́лкавымі
М. фане́рна-запа́лкавым фане́рна-запа́лкавай фане́рна-запа́лкавым фане́рна-запа́лкавых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фане́рна-мэ́блевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фане́рна-мэ́блевы фане́рна-мэ́блевая фане́рна-мэ́блевае фане́рна-мэ́блевыя
Р. фане́рна-мэ́блевага фане́рна-мэ́блевай
фане́рна-мэ́блевае
фане́рна-мэ́блевага фане́рна-мэ́блевых
Д. фане́рна-мэ́блеваму фане́рна-мэ́блевай фане́рна-мэ́блеваму фане́рна-мэ́блевым
В. фане́рна-мэ́блевы (неадуш.)
фане́рна-мэ́блевага (адуш.)
фане́рна-мэ́блевую фане́рна-мэ́блевае фане́рна-мэ́блевыя (неадуш.)
фане́рна-мэ́блевых (адуш.)
Т. фане́рна-мэ́блевым фане́рна-мэ́блевай
фане́рна-мэ́блеваю
фане́рна-мэ́блевым фане́рна-мэ́блевымі
М. фане́рна-мэ́блевым фане́рна-мэ́блевай фане́рна-мэ́блевым фане́рна-мэ́блевых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГО́МЕЛЬСКІ ФАНЕ́РНА-ЗАПА́ЛКАВЫ КАМБІНА́Т.

Засн. ў 1879 у Навабеліцы як запалкавая ф-ка «Везувій», у 1929 яе вытв-сць механізавана. У 1937 ф-ка аб’яднана з фанерным з-дам у Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат. У 1941 эвакуіраваны ў г. Томск. У 1944 адноўлены ў Навабеліцы. З 1971 у складзе Гомельскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Гомельдрэў». Мае цэхі: запалкавы, фанерны, мэблевы, механічны, тавараў шырокага ўжытку. Асн. прадукцыя: фанера клееная, запалкі, мэбля (крэслы, табурэткі кухонныя), тавары нар. ўжытку. Прадукцыю пастаўляе ў 20 краін свету, у т. л. Канаду, Італію, Германію, Фінляндыю, Галандыю, Польшчу.

т. 5, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗЫ́РСКІ ФАНЕ́РНА-ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ ЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1912—14 у Целепунах — прадмесці г. Мазыр Гомельскай вобл. Вырабляў дошкі, фанеру і інш. У 1910—13 меў 2 паравыя рухавікі (150 к.с.), працавала да 200 рабочых; выраблена прадукцыі на 565,4 тыс. руб.

т. 9, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРУ́ЙСКІ ФАНЕ́РНА-ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ КАМБІНА́Т,

«Фандак». Засн. ў г. Бабруйск у 1926, у 1929 пушчаны лесапільны цэх і электрастанцыя, у 1930 — беладрэўны і фанерны цэхі, у 1931 — цэх стандартных дамоў. Быў адзін з буйнейшых у Еўропе. У Вял. Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1944. У 1950—80-я г. пабудаваны цэхі: па вырабе тары, упаковачнай стружкі, п’езатэрмапластыкаў, драўнінна-валакністых плітаў №1 і №2, паркетнай дошкі. Створаны: ф-ка кухоннай мэблі (1991), ф-ка экспартнай мэблі (1992), з-д сталярных і мэблевых плітаў (1995). У 1971—91 у ВА «Бабруйскдрэў» (з 1976 галаўное прадпрыемства). У 1991—94 нар. аб’яднанне «Бабруйскдрэў», з 1994 адкрытае акц. т-ва «Фандак». Асн. прадукцыя (1995): фанера, шпон, піламатэрыялы, паркет штучны, сталярная і мэблевая пліта, наборы мэблі для кухні, гасцінай, мяккая, дзіцячая, спец. і інш. мэбля.

У.​Д.​Таранаў.

Выраб фанеры на Бабруйскім фанерна-дрэваапрацоўчым камбінаце.

т. 2, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСТО́ЎСКІ ФАНЕ́РНА-ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ КАМБІНА́Т.

Створаны ў 1959 у г. Масты Гродзенскай вобл. на базе лесапільнага (1924) і фанернага (з 1927) з-даў. Складаўся з цэхаў: лушчыльнага, клеявога, сартавальнага, мяккай мэблі, лесапільнага; пабудаваны цэхі гнутаклееных дэталей (1961), драўнянастружкавых пліт (1972). З 1971 галаўное прадпрыемства Мастоўскага вытв. дрэваапр. аб’яднання «Мастоўдрэў», куды як філіялы ўваходзілі Мастоўская, Слонімская (вылучылася ў 1997) і Гродзенская (вылучылася ў 1993) мэблевыя ф-кі; з 1979 — Гродзенскі дрэваапр. камбінат (вылучыўся ў 1988), Гродзенскі леспрамгас (перайменаваны ў Мастоўскі леспрамгас), Смаргонскі лесазавод (ліквідаваны ў 1989). У 1994 аб’яднанне пераўтворана ў адкрытае акц. т-ва «Мастоўдрэў». Асн. прадукцыя (1999): фанера, драўнянастружкавыя пліты, драўняныя пліты з арыентаванай стружкай, піламатэрыялы; мэбля: корпусная, мяккая, кухні, спальні, крэслы; жывіца, шкіпінар, драўняны вугаль і інш.

т. 10, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЫЧО́ЎСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-ФАНЕ́РНА-МЭ́БЛЕВАЯ ФА́БРЫКА Дзейнічала на Беларусі ў 1894—99 ва ўрочышчы Гарычоўка Гомельскага пав.

(цяпер каля в. Чорнае Рэчыцкага р-на). Вырабляла венскую мэблю. Мела паравую машыну і паравы кацёл (1895),

паравы рухавік (1898). Працавала да 62 рабочых (1898). У 1899 выраблена прадукцыі на 50 тыс. руб.

т. 5, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫ́САЎСКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «БЯРЭ́ЗІНА».

Створана ў 1901 у г. Барысаў. Вырабляла да 60 тыс. карабкоў запалак за год і фанерныя сядзенні для крэслаў. Выкарыстоўваліся паравыя рухавікі ў 15—75 к.с. У 1910 працавалі 399 рабочых. На базе ф-кі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат (цяпер ВА «Барысаўдрэў»).

т. 2, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВАБЕ́ЛІЦКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «Везувій». Дзейнічала з 1879 у мяст. Новая Беліца (цяпер у межах г. Гомель). З 1906 мела паравыя рухавікі; у 1913 працавала 420 чал., выраблена больш за 800 скрынак запалак (па 1 тыс. карабкоў у скрынцы). У 1920 рэканструявана і расшырана, з 1944 — Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат.

т. 11, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)