фамілья́рны, -ая, -ае.

Развязны, занадта бесцырымонны.

Фамільярныя адносіны да каго-н. Ф. тон.

|| наз. фамілья́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фамілья́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фамілья́рны фамілья́рная фамілья́рнае фамілья́рныя
Р. фамілья́рнага фамілья́рнай
фамілья́рнае
фамілья́рнага фамілья́рных
Д. фамілья́рнаму фамілья́рнай фамілья́рнаму фамілья́рным
В. фамілья́рны (неадуш.)
фамілья́рнага (адуш.)
фамілья́рную фамілья́рнае фамілья́рныя (неадуш.)
фамілья́рных (адуш.)
Т. фамілья́рным фамілья́рнай
фамілья́рнаю
фамілья́рным фамілья́рнымі
М. фамілья́рным фамілья́рнай фамілья́рным фамілья́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фамілья́рны фамилья́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фамілья́рны, ‑ая, ‑ае.

Развязны; бесцырымонны. Трэба думаць, фамільярнае «ты» было адной з рыс напускной грубасці маладога яшчэ работніка. Шынклер. Лазарэвіча спярша шакіравалі і фамільярныя адносіны да яго гэтай прыгожай жанчыны і яе ледзь не блатняцкі тон. Паслядовіч. // Такі, якому ўласціва развязнае, бесцырымоннае абыходжанне з кім‑н. З вышэйстаячымі.. [Чычыкаў] гаворыць ліслівай, угодлівай мовай, з ніжэйшымі ён фамільярны. «Полымя».

[Лац. familiaris — сямейны, блізкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фамілья́рны familiär, übertreben vertrulich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фамілья́рны

(лац. familiaris = сямейны, блізкі)

бесцырымонны, развязны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фамілья́рны

(лац. familliaris = сямейны, дамашні)

бесцырымонны, развязны (аб чалавеку, яго паводзінах).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фамилья́рный фамілья́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фамілья́рнасць, -і, ж.

1. гл. фамільярны.

2. Фамільярныя паводзіны, учынкі.

Ф. у адносінах да старэйшых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амикошо́нский амікашо́нскі, панібра́цкі, фамілья́рны, бесцырымо́нны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)