фальшы́ва

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
фальшы́ва фальшы́вей -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фальшы́ва нареч.

1. фальши́во;

2. фальши́во, лицеме́рно;

3. фальши́во, иску́сственно;

4. фальши́во;

1-4 см. фальшы́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фальши́во нареч., в разн. знач. фальшы́ва;

фальши́во изобрази́ть что́-л. фальшы́ва паказа́ць што-не́будзь;

петь фальши́во муз. спява́ць фальшы́ва;

фальши́во улыба́ться фальшы́ва ўсміха́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подло́жно нареч. фальшы́ва; падло́жна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Прымаць якую-н. позу, служачы натурай для фатографа або мастака.

2. Паводзіць сябе як пазёр, фальшыва (кніжн., неадабр.).

|| наз. пазі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Вымаўляць або выконваць што‑н. з якой‑н. інтанацыяй. Правільна інтанаваць. Фальшыва інтанаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЭТАНАВА́ННЕ (ад франц. détonner фальшыва спяваць),

недакладнае па вышыні выкананне муз. гукаў, што парушае ладавыя адносіны і ўспрымаецца як фальш. Тэрмін «Д.» выкарыстоўваюць пераважна ў галіне вак. мастацтва, дзе ён абазначае паніжэнне ці павышэнне муз. гуку, а таксама пры ігры на струнных і духавых інструментах.

т. 6, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ха́нжаскі, ‑ая, ‑ае.

Поўны ханжаства; крывадушны. Ханжаскія паводзіны. □ Горкі з’едліва высмейваў фальшыва-апякунскі тон і ханжаскую «спагадлівасць» некаторых «знаўцаў» сялянскай душы. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fałszywie

фальшыва;

śpiewać fałszywie — спяваць фальшыва; фальшывіць;

świadczyć fałszywie — ілжыва сведчыць;

uśmiechać się fałszywie — няшчыра ўсміхацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

иску́сственно нареч.

1. шту́чна; ненатура́льна;

2. ро́блена; фальшы́ва; ненатура́льна; см. иску́сственный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)