фальцава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фальцава́льны фальцава́льная фальцава́льнае фальцава́льныя
Р. фальцава́льнага фальцава́льнай
фальцава́льнае
фальцава́льнага фальцава́льных
Д. фальцава́льнаму фальцава́льнай фальцава́льнаму фальцава́льным
В. фальцава́льны (неадуш.)
фальцава́льнага (адуш.)
фальцава́льную фальцава́льнае фальцава́льныя (неадуш.)
фальцава́льных (адуш.)
Т. фальцава́льным фальцава́льнай
фальцава́льнаю
фальцава́льным фальцава́льнымі
М. фальцава́льным фальцава́льнай фальцава́льным фальцава́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фальцава́льны спец. фальцева́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фальцава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для фальцавання. Фальцавальны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што (спец.).

1. Згінаць аддрукаваны аркуш пэўным чынам.

Ф. кнігу.

2. Згінаючы і заціскаючы канцы, злучаць (пра металічныя лісты).

|| зак. сфальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны.

|| наз. фальцава́нне, -я, н. і фальцо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фальцо́вачны, -ая, -ае і фальцава́льны, -ая, -ае.

Фальцовачнае шво.

Фальцавальны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фальцева́льный техн., тип. фальцава́льны;

фальцева́льная маши́на фальцава́льная машы́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДРУКА́РСКАЯ МАШЫ́НА паліграфічная,

машына для шматразовага атрымання аднолькавых адбіткаў тэксту, ілюстрацый і інш. на паперы (або інш. матэрыяле) з адпаведнай друкарскай формы. Асн. вузлы Д.м.: друкавальны і фарбавальны апараты, прыстасаванні для падачы паперы і перамяшчэння яе ў машыне, вываду гатовай прадукцыі.

Адрозніваюць Д.м.: высокага друку, глыбокага друку і плоскага друку, у т. л. афсетнага друку тыгельныя (да плоскай друкарскай формы папера прыціскаецца плоскасцю т.зв. тыгля), плоскадрукавальныя (да плоскай формы папера прыціскаецца цыліндрам) і ратацыйныя (форма і прыціскальная паверхня цыліндрычныя, верцяцца з аднолькавай скорасцю). Папера можа падавацца аркушамі (аркушавая Д.м.) або з рулона (рулонныя). Найб. прадукцыйныя ратацыйныя рулонныя Д.м. Першая Д.м. (плоскадрукавальная) створана ням. вынаходнікам Ф.​Кёнігам у 1811, машыны розных тыпаў пачалі выкарыстоўвацца ў пач. і сярэдзіне 19 ст. ў Германіі, Англіі, ЗША і інш.

Літ.:

Полянский Н.Н. Технология полиграфического производства. Ч. 2. М., 1982.

Адна з першых друкарскіх машын (прэс): 1 — дэкель для ўкладкі паперы; 2 — талер (металічная пліта) для ўстаноўкі друкарскай формы; 3 — друкарская форма; 4 — вінтавы прэс.
Схемы друкавальных прыстасаванняў друкарскіх машын: а — тыгельнай; б — плоскадрукавальнай; в — ратацыйнай; г — афсетнай; 1 — друкарская форма; 2 — плоская аснова — талер (або формны цыліндр); 3 — тыгель (або друкавальны цыліндр); 4 — папера; 5 — дэкель; 6 — перадатачны (афсетны) цыліндр.
Схема рулоннай афсетнай кніжна-часопіснай друкарскай машыны: 1 — рулон паперы; 2 — трохцыліндравыя аднафарбавыя друкавальныя секцыі; 3 — штангі для пераварочвання папяровага палатна; 4 — фальцавальны апарат.

т. 6, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)