Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
фальклары́сткаж. фольклори́стка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фальклары́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Жан.да фалькларыст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальклары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст па фальклоры.
|| ж.фальклары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым.фальклары́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фольклори́сткафальклары́стка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
САЛАВЕ́Й Лія Мацвееўна (н. 1.9.1934, в. Навасёлкі Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел.фалькларыстка. Канд.філал.н. (1974). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1960). У 1970—94 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе актуальныя праблемы бел. фалькларыстыкі, творчыя ўзаемасувязі нар. вусна-паэт. творчасці слав. народаў. Аўтар манаграфіі «Беларуская народная балада» (1978). Сааўтар манаграфіі «Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян», слоўніка «Усходнеславянскі фальклор» (абодва 1993). Складальніца тамоў «Балады» (кн. 1—2, 1977—78), «Веснавыя песні» (1979), «Валачобныя песні» (1980), «Жаніцьба Цярэшкі» (1993) са збору «Беларуская народная творчасць» (Дзярж. прэмія Беларусі 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́ЎСКАЯ Марыя, бел.фалькларыстка і этнограф пач. 19 ст. Жыла ў Вільні. Запісвала бел. песні і абрады ў в. Губеншчына (цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл.). Аўтар арт. «Элементы славянскай міфалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага ладу на Белай Русі» (1817); у перакладзе на рус. мову ён друкаваўся ў «Вестнике Европы» (1818) і «Северном архиве» (1822). Упершыню дала ў арыгінальным вымаўленні бел.нар. песні з нотамі і навук. каментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу і інш. святы, вобразы нар. міфалогіі, стравы, адзенне, сял. побыт беларусаў. Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры бел. народа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКАЯ Софія (1853, в. Малыя Бакшты Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. —22.2.1918),
бел.фалькларыстка, этнограф і пісьменніца. Вывучала матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, сабрала калекцыю прадметаў нар. рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—64 на Міншчыне, якому прысвяціла некалькі артыкулаў («Адзін з многіх», 1908; «1863 год на Міншчыне», 1917) і кн. «З успамінаў выгнанца» (1911). Аўтар працы «Святкаванне вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч» (1900), дзе разам з апісаннем абраду прыводзяцца ўзоры фальклору. Выдала кнігу «Мінскія абразкі, 1850—1863» (1912) пра гісторыю гімназіі і яе выкладчыкаў, тэатр. сям’ю В.Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясціны горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СІЧ Марыя Мікалаеўна (1850, с. Расуха Унецкага р-на Бранскай вобл., Расія — ?),
бел.фалькларыстка, этнограф і пісьменніца. Адукацыю атрымала ў Пецярбургу. Аўтар фалькл. працы «Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні» (1901), прысвечанай вуснай нар. паэзіі і духоўнай культуры беларусаў. У прадмове да зборніка характарызуюцца жыццё і побыт сялян, іх вераванні, паданні, песні, асаблівасці гаворкі і спеваў. Пісала пра матэрыяльную культуру беларусаў (арт. «Аб пабудовах беларускага селяніна Чарнігаўскай губерні...», 1906). Сярод інш. твораў паэма «На перасяленне. Расказ цёткі Домны з Палесся» (1903), байкі, вершы. На бел. мову пераклала байкі І.Крылова («Пералажэнне некаторых баек Крылова на беларускую мову», 1903).
Тв.:
У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЁВА (дзявочае Папрыц) Яўгенія Эдуардаўна
(9.1.1854, г. Брэст — 24.1.1919),
руская муз.фалькларыстка, спявачка (кантральта), харавы дырыжор. Вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі і ў Вене. Выступала на оперных сцэнах Еўропы, у 1882—83 у Вял. т-ры ў Маскве. У 1890—96 у эміграцыі, арганізоўвала рус. хары, прапагандавала нар. і класічную музыку. У 1897—1914 збірала і публікавала песні народаў Расіі; упершыню выкарыстала ў экспедыцыі фанограф. Выдала шэраг муз.-этнагр. зборнікаў. Метадалагічнае значэнне маюць даследаванні ў галіне нар. шматгалосся і выканальніцтва. Удзельнічала ў стварэнні Музычна-этнаграфічнай камісіі і першай у Расіі нар. кансерваторыі (1906) у Маскве, дзе выкладала да канца жыцця.
Літ.:
Канн-Новикова Е.И. Собирательница русских народных песен Евгения Линева. М., 1952.