фала

Том: 35, старонка: 380.

img/35/35-380_1991_Фала.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

фал мор., ав. фал, род. фа́ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фа́л фа́лы
Р. фа́ла фа́лаў
Д. фа́лу фа́лам
В. фа́л фа́лы
Т. фа́лам фа́ламі
М. фа́ле фа́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

слабіна́, -ы́, мн. слабіны́, -бі́н, ж.

1. Слабае месца ў чым-н. (менш моцнае, слабей нацягнутае і пад.; разм. і спец.).

С. фала (каната, троса).

2. перан. Слабасць, недахоп (разм.).

С. ў характары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гро́та-фа́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гро́та-фа́л гро́та-фа́лы
Р. гро́та-фа́ла гро́та-фа́лаў
Д. гро́та-фа́лу гро́та-фа́лам
В. гро́та-фа́л гро́та-фа́лы
Т. гро́та-фа́лам гро́та-фа́ламі
М. гро́та-фа́ле гро́та-фа́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ды́рык-фа́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ды́рык-фа́л ды́рык-фа́лы
Р. ды́рык-фа́ла ды́рык-фа́лаў
Д. ды́рык-фа́лу ды́рык-фа́лам
В. ды́рык-фа́л ды́рык-фа́лы
Т. ды́рык-фа́лам ды́рык-фа́ламі
М. ды́рык-фа́ле ды́рык-фа́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́сель-фа́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лі́сель-фа́л лі́сель-фа́лы
Р. лі́сель-фа́ла лі́сель-фа́лаў
Д. лі́сель-фа́лу лі́сель-фа́лам
В. лі́сель-фа́л лі́сель-фа́лы
Т. лі́сель-фа́лам лі́сель-фа́ламі
М. лі́сель-фа́ле лі́сель-фа́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ма́рса-фа́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ма́рса-фа́л ма́рса-фа́лы
Р. ма́рса-фа́ла ма́рса-фа́лаў
Д. ма́рса-фа́лу ма́рса-фа́лам
В. ма́рса-фа́л ма́рса-фа́лы
Т. ма́рса-фа́лам ма́рса-фа́ламі
М. ма́рса-фа́ле ма́рса-фа́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спі́накер-фа́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спі́накер-фа́л спі́накер-фа́лы
Р. спі́накер-фа́ла спі́накер-фа́лаў
Д. спі́накер-фа́лу спі́накер-фа́лам
В. спі́накер-фа́л спі́накер-фа́лы
Т. спі́накер-фа́лам спі́накер-фа́ламі
М. спі́накер-фа́ле спі́накер-фа́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

СКАФА́НДР [франц. scaphandre ад грэч. skaphē лодка + anēr (andros) чалавек],

індывідуальны герметычны рыштунак, які забяспечвае жыццядзейнасць і працаздольнасць чалавека ў неспрыяльных умовах. Адрозніваюць С. вентыляцыйныя (дыхальная сумесь паступае ад балонаў або кампрэсараў) і рэгенерацыйныя (выдыхальная сумесь ачышчаецца ад вуглякіслага газу, абагачаецца кіслародам і зноў паступае ў С.); касмічныя (аварыйна-выратавальныя і для выхаду ў адкрыты космас або на паверхню нябесных цел), вышынна-выратавальныя і вадалазныя.

Касм. С. (мяккі, паўжорсткі, жорсткі) прызначаны для работы па-за кабінай касм. карабля і на паверхні нябесных цел (напр., на Месяцы). Складаюцца з верхняга адзення, сілавой і герметычнай абалонкі, герметычнага шлема, вентылюючага і проціметэорнага касцюма, сістэмы ахаладжэння. Вышынна-выратавальны С. выкарыстоўваюць пры парушэнні герметычнасці кабіны лятальнага апарата, катапультаванні на вял. вышыні і значнай скорасці палёту, у выпадку прываднення. Мае верхняе адзенне, шлем (з маскай або без яе), сістэму вентыляцыі (разамкнутую, замкнутую, рэгенерацыйную), цеплаахоўны касцюм, здымныя рукавіцы і абутак. Вадалазныя С. бываюць жорсткія (з металу), мяккія (метал. шлем і касцюм з прагумаванай тканіны) і лёгкія (гумавы шлем-маска і касцюм з тонкай прагумаванай тканіны). Гл. таксама Гідракамбінезон.

У.​С.​Ларыёнаў, У.​М.​Сацута.

Паўжорсткі скафандр касманаўта арбітальнай станцыі «Салют-6» (без знешняй цеплаахоўнай абалонкі); 1 — мяккія часткі скафандра; 2 — карабін страховачнага фала; 3 — раздым пнеўма- і гідракамунікацый; 4 — клапан уключэння рэзервовага кіслароду; 5 — ссоўны святлафільтр; 6 — жорсткі корпус; 7 — пульт кіравання і кантролю; 8 — рэгулятар рэжымаў ціску ў скафандры; 9 — індыкатар ціску ў скафандры.

т. 14, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)