фазе

Том: 35, старонка: 380.

img/35/35-380_1986_Фазе.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

фа́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фа́за фа́зы
Р. фа́зы фа́з
Д. фа́зе фа́зам
В. фа́зу фа́зы
Т. фа́зай
фа́заю
фа́замі
М. фа́зе фа́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

даліяля́рыя

‘лічынка ў пэўнай фазе свайго развіцця’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. даліяля́рыя даліяля́рыі
Р. даліяля́рыі даліяля́рый
Д. даліяля́рыі даліяля́рыям
В. даліяля́рыю даліяля́рый
Т. даліяля́рыяй
даліяля́рыяю
даліяля́рыямі
М. даліяля́рыі даліяля́рыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ушчэ́рб, ‑у, м.

Становішча месяца ў апошняй фазе, калі яго серп паступова памяншаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серп, сярпа́, мн. сярпы́, сярпо́ў, м.

1. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня.

Назубіць с.

2. перан. Пра тое, што мае форму такога прадмета.

С. месяца (месяц у пачатковай або апошняй фазе).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Схо́дні: сходнія дні ’дні ў апошняй фазе месяца’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, Касп.), схо́дные дні ’тс’ (Пятк. 2). Гл. сход2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ААГЕНЕ́З (ад аа... + ...генез),

паслядоўны працэс развіцця жаночай гаметы ад першаснай палавой клеткі да спелага яйца. Ахоплівае стадыі: размнажэння (павелічэнне колькасці дыплоідных палавых клетак — аагоніяў), росту аацытаў (павольны ў першай фазе, якая ў чалавека і жывёл можа працягвацца гадамі, у другой фазе — хуткі, з інтэнсіўным павелічэннем аб’ёмаў клетак) і іх выспявання (меятычнае дзяленне з утварэннем гаплоідных яйцаклетак, здольных да апладнення). У губак, некаторых кішачнаполасцевых і чарвей аагенез адбываецца ў любой частцы цела, у астатніх жывёл і чалавека лакалізаваны ў яечніках, у раслін — у аагоніях, архегоніях або зародкавым мяшку.

т. 1, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЎЖЫНЯ́ ХВА́ЛІ,

найменшая адлегласць паміж пунктамі сінусаідальнай хвалі, якія вагаюцца ў аднолькавай фазе (зрух фаз роўны 2π). Д.х. α звязана з частатой v і фазавай скорасцю хвалі c суадносінамі: λ = ​c/ν. Гл. таксама Хвалі.

т. 6, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фазаінверта́р фазаінве́ртар

(ад фаза + інвертар)

электратэхнічнае ўстройства, якое пераўтварае ўваходнае напружанне ў два напружанні, ссунутых па фазе на 180°.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ІО́НЫ (ад грэч. iōn які ідзе),

электрычна зараджаныя часціцы, якія ўтвараюцца ў выніку страты ці набыцця электронаў атамамі або групамі хімічна звязаных атамаў. Зарад І. кратны элементарнаму эл. зараду. Дадатныя І. наз. катыёнамі (напр., катыёны алюмінію Al​3+, амонію NH44+), адмоўныя — аніёнамі (напр., аніёны хлору Cl​, сернай к-ты SO42-). Тэрмін «І.» прапанаваны М.Фарадэем (1834).

У свабодным стане існуюць у газавай фазе (у плазме). У кандэнсаваных фазах звязаны (узаемадзейнічаюць) з часціцамі, што іх акружаюць (І. процілеглага знака ў крышталях і расплавах, з нейтральнымі малекуламі — у растворах; гл. Гідратацыя, Сальватацыя). Асн. структурныя характарыстыкі І. у кандэнсаванай фазеіонны радыус і каардынацыйны лік. У эл. полі І. пераносяць электрычнасць: катыёны — да адмоўнага электрода (катода), аніёны — да дадатнага (анода); адначасова адбываецца перанос рэчыва, што адыгрывае значную ролю ў электролізе, пры іонным абмене. Удзельнічаюць у хім. рэакцыях (як каталізатары, прамежкавыя часціцы), геахім. працэсах, працэсах абмену рэчываў у жывым арганізме (функцыянаванне біял. мембран, праводнасць нерв. імпульсаў і інш.).

І.​В.​Боднар.

т. 7, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)