УЭ́СТ (West) Бенджамін (10.10.1738, г. Спрынгфілд, штат Пенсільванія, ЗША — 11.3.1820),
амерыканскі мастак. Першапачаткова працаваў у Філадэльфіі і Нью-Йорку як акварэліст, рысавальшчык і жывапісец-пейзажыст. У 1760—63 падарожнічаў па Італіі. З 1763 пастаянна працаваў у Лондане, з 1792 — прэзідэнт Каралеўскай АМ. У партрэтах парадная прадстаўнічасць нярэдка спалучаецца з рэаліст. дакладнасцю вобразаў: партрэт палкоўніка Г.Джонсана (каля 1775—76). Яго гіст. кампазіцыям («Смерць генерала Вулфа», каля 1770; «Дамова У.Пэна з індзейцамі», 1772; «Смерць на белым кані», 1796), пабудаваным па тыповых для класіцызму 18 ст. кампазіцыйных схемах, уласцівы імкненне да верагоднасці ў перадачы падзеі і адначасова да этнагр. дакладнасці дэталей. Творчасць У. адыграла значную ролю ў станаўленні прафес.выяўл. мастацтва ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Уэст Б. 4/580
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎТ-УЭ́СТ (South West),
нацыянальны парк у Аўстраліі, на ПдЗ в-ва Тасманія. Засн. ў 1968. Пл. 442,2 тыс.га. Размешчаны на выш. да 1250 м. Лясы з паўд. буку, эўкаліптаў, вял. ўчасткі пустак. Рэдкія віды арнітафауны (земляны папугай і інш.). Біясферны рэзерват. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
West-Ender[ˌwestˈendə]n. жыха́р Уэ́ст-Э́нда
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
West-End[ˌwestˈend]n.the West-EndУэ́ст-Энд (фешэнебельная частка Лондана)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВУ́ЛВЕРГЕ́МПТАН (Wolverhampton),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі, паўн.-зах. прыгарад Бірмінгема. 247,5 тыс.ж. (1992). Буйнейшы горад і машынабуд. цэнтр «Чорнай краіны», якая ўваходзіць у канурбацыю Уэст-Мідлендс. Авіяц., прыладабуд., электратэхн., аўтамаб.прам-сць, вытв-сцьметал. вырабаў, чорная і каляровая металургія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ЛСАЛ (Walsall),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі, на ПнЗ ад г. Бірмінгем, у канурбацыі Уэст-Мідлендс. 263 тыс.ж. (1999). Стараж. цэнтр рымарскай вытв-сці і металаапрацоўкі. Чорная і каляровая металургія, станка- і аўтамабілебудаванне, эл.-тэхн.прам-сць; вытв-сць скураных вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ДФАРД, Брэдфард (Bradford),
горад у Вялікабрытаніі, на Пн Англіі, у канурбацыі Уэст-Йоркшыр. 477,5 тыс.ж. (1992). Тэкст. (асабліва шарсцяная), маш.-буд. (у т. л. эл.-тэхн.), вугальная, хім., фармацэўтычная, буд. матэрыялаў, паліграф., мікраэлектронная прам-сць. Ун-т. Нац. музей фатаграфіі, кіно і тэлебачання. Маст. галерэя. Арх. помнікі 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУО́НСІ [Swansea; уэльская назва Абертоўі (Abertawe)],
горад у Вялікабрытаніі, на Пд Уэльса. Адм. ц. графства Уэст-Гламорган. Каля 200 тыс.ж. (2001). Порт у Брыстольскім зал., вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: каляровая металургія (цынк, нікель, сплавы), маш.-буд. і эл.-тэхн., металаапрацоўчая, хім., швейная. Каледж Уэльскага ун-та. У мінулым вядомы вырабамі з блакітнай керамікі. У наваколлі нафтаперапр. з-ды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ЎНУ́ТРАНЫ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
у цэнтр. частцы ЗША, у штатах Канзас, Аклахома, Аява, Небраска, Місуры, Тэхас. Пл. каля 750 тыс.км². Радовішчы нафты адкрыты ў 1860, прамысл. асваенне з 1887. Адкрыта каля 5000 радовішчаў нафты і больш за 1600 газу. Нафтагазаносныя паклады палеазою. Гал. радовішчы: нафтагазаносныя — Аклахома-Сіці, Уэст-Эдманд, Панхандл, Эльдарада, газавыя — Х’югатан, Мокейн-Лаверн. На тэр. басейна сетка нафта-, газа- і прадуктаправодаў.