н. вы́падак — назида́тельный (поучи́тельный) слу́чай
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛЕНЦ (Lenz) Зігфрыд (н. 17.3.1926, г. Элк, Польшча),
нямецкі пісьменнік. Дэбютаваў раманам «Ястрабы ў небе» (1951). Вядомасць прынёс раман «Урок нямецкай» (1968) пра антыфаш. Супраціўленне ў 2-ю сусв. вайну. У раманах «Хлеба і відовішчаў» (1959), «Жывы прыклад» (1973), «Краязнаўчы музей» (1978), «Страта» (1981), «На пляцы» (1985) узаемадачыненні асобы і гісторыі, маральныя паводзіны чалавека ў трагічных абставінах 2-й сусв. вайны, пошукі ідэальнага героя. Аўтар зб-каў апавяд. «Такой пяшчотнай была Зулейкен» (1955), «Парушальнік спакою» (1965), «Эйнштэйн перасякае Эльбу каля Гамбурга», «Пах мірабелі» (абодва 1975), філас. драмы-прытчы «Час бязвінных» (1961), радыёп’ес. Яго творам уласцівы сюжэтная разгалінаванасць, дакладнасць дэталі, ускладненасць сімволікі, уплыў філасофіі экзістэнцыялізму.
Тв.:
Рус.пер. — Урок немецкого. М., 1971;
Хлеба и зрелищ. М., 1975;
Живой пример. М., 1977;
Краеведческий музей. М., 1982;
Эйнштейн пересекает Эльбу близ Гамбурга. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯПО́НСКАЕ ПІСЬМО́,
змешанае ідэаграфічна-сілабічнае пісьмо, у якім спалучаюцца іерогліфы і складовыя знакі (т.зв. кана). Выкарыстоўваецца для запісу тэкстаў на японскай мове. Склалася ў 6—7 ст. на аснове кітайскага пісьма. У 9 ст. з-за змен у напісанні іерогліфаў утварылася некалькі розных графічных сістэм, з якіх пашырыліся 2 — катакана (скарочаныя іерогліфы ва ўстаўным напісанні) і хірагана (поўныя скарапісныя іерогліфы), іх знакі паводле сэнсу эквівалентныя. З 19 ст. агульнапрыняты спосаб змешанага пісьма, калі асновы знамянальных слоў пішуцца іерогліфамі, а службовыя словы і афіксы — хіраганай; новыя запазычанні пішуцца пераважна катаканай. У 1946 колькасць іерогліфаў скарочана да 1850, пазней павялічана да 1945. Кірунак пісьма зверху ўніз і справа налева. Японская лацінка, якая існуе з 19 ст., мала пашырана. Стараж. пісьмовыя помнікі з 8 ст. («Кодзікі», 712; «Ніхон-сёкі», 720).
Літ.:
Сыромятников Н.А. Древнеяпонский язык. М., 1972;
Фельдман-Конрад Н.И. Японско-русский учебный словарь иероглифов. 2 изд. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вучо́ба (БРС, КТС), рус.учёба. Утворана пры дапамозе суф. ‑ьba ад дзеяслова *učiti, гл. вучыць; параўн. укр.учба, чэш.učba, рус.учебный ’які мае адносіны да вучобы’, чэш.učebný ’тс’; бел. слова ізаляванае і, відаць, з’яўляецца новым запазычаннем з рус.; параўн. Юргелевіч, Курс, 133.