Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
учатыро́хнареч. (только о мужчинах или только о женщинах) вчетверо́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
учатыро́х, прысл.
У колькасці чатырох асоб (асобна пра мужчын або пра жанчын). Недзе, за некалькі вёрст, быў пажар, — ружовы промень ледзьве трапятаўся на чорным небе. Алесь падышоў [да пажарнага склада]. Каля помпы стаялі ўчатырох.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учатыро́х (толькіпрамужчынаботолькіпражанчын), учацвяры́х (праасобрознагаполуабопраназ.ніякагароду) прысл. zu viert, zu víeren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
viert
zu ~ — учатыро́х, учацвя́рых
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
разамле́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Расслаблены, вялы. Ад Расянкі цягнула халаднаватай вільгаццю, якая пасля спякотнага дня прыемна лашчыла разамлелае цела.Асіпенка./увобразнымужыв.Хораша вось так, учатырох, ісці палявой дарогай, дыхаючы на поўныя грудзі густымі пахамі разамлелай, тлустай зямлі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вчетверо́мнареч. (отдельно о мужчинах или о женщинах)учатыро́х; (о лицах разного пола или о существах ср. рода) учацвяры́х.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
czwórka
czwórk|a
ж.
1. чацвёрка;
maszerować ~ami — маршыраваць (ісці строем; шыхтом) па чатыры;
leżeć pokotem we ~ę — ляжаць упокат (покатам) учатырох (учацвярых);
2. чацвярык (коней)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
учыні́ць, учыню, учыніш, учыніць; зак., што.
Разм.
1. Зрабіць; правесці, арганізаваць. [Баец] ведаў ужо ўсю страшную гісторыю з бацькам, якую ўчынілі з ім фашысты.Дудо.Таварышы, — вымавіў рэдактар, — тут мы тут сапраўдны суд учынілі над нарысам Макара Шыянка, і мне, мабыць, трэба тут быць арбітрам.Сабаленка.Збіраемся мы звычайна учатырох: я, Санька, Міша і Косцік. А як збяромся, дык абавязкова нешта ўчынім.Ваданосаў.// У спалучэнні з назоўнікамі абазначае: выканаць, ажыццявіць тое, што выказана назоўнікам. Учыніць праверку. Учыніць крыўду. □ Часам.. [гракі і галкі] ўчыняць такі гвалт, такі гармідар, што чуваць ажно ў Міхалаве.П. Ткачоў.
2. Утварыць, зрабіць што‑н. нечаканае, непажаданае. Учыніць скандал. Учыніць пажар. □ Праз месяц пасля выхаду з Гарбылёў.. [партызаны] ўчынілі такое, чым можна, калі застанешся жывы, ганарыцца да скону дзён.Навуменка.
3.Абл. Рашчыніць. Учыніць хлеб. □ — Цёця Тася! Мы вам дапаможам: і ўчынім, і замесім. Нават спячом самі, толькі вы кіруйце ўсім.Дубоўка.[Цётка Ганна:] — Піце, мае дзеткі! Гэта я [квас] учыніла на хлебе, але ён не слабеў, за гарадское сітро.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сам-обл., уст., первая часть неизменяемых прил. со знач.
1.(во столько-то раз больше);
сам-дру́г у два разы́ (больш, бо́льшы за што);
сам-трете́й у тры разы́ (больш, бо́льшы за што);
урожа́й сам-пя́т ураджа́й у пяць разо́ў бо́льшы ад насе́ння;
2.(столько-то, считая вместе с действующим лицом);
сам-дру́г удву́х (удзвю́х, удваі́х);
сам-трете́й утро́х (утраі́х);
сам-четвёртучатыро́х (учацвяры́х);
сам-шёст ушасцёх (ушасцяры́х);
сам-сём усямёх (усемяры́х);
сам-восьмо́й увасьмёх (увасьмяры́х);
сам-девя́т удзевяцёх (удзевяцяры́х);
сам-деся́т удзесяцёх (удзесяцяры́х);
я сам-дру́г с тобо́ю я ўдвух (удзвю́х, удваі́х) з табо́ю.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)