уціра́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. уціра́льнік уціра́льнікі
Р. уціра́льніка уціра́льнікаў
Д. уціра́льніку уціра́льнікам
В. уціра́льнік уціра́льнікі
Т. уціра́льнікам уціра́льнікамі
М. уціра́льніку уціра́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уціра́льнік м., обл. утира́льник, полоте́нце ср.; рушни́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уціра́льнік, ‑а, м.

Абл. Ручнік. Аднаго разу Якаў, ідучы ў ванну, убачыў, што Зоня стаіць у калідоры са свежым уціральнікам на руках. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рушни́к обл. ручні́к, -ка́ м.; уціра́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утира́льник обл. уціра́льнік, -ка м.; ручні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ręcznik

м. ручнік, уціральнік;

ręcznik kąpielowy — лазневы ручнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Абру́с ’кусок спецыяльна вытканай тканіны, якой засцілаюць стол’, абрусны ’ручнік на іконах’, укр. обрус, рус. обрус, чэш. obrus, славац. obrus, польск. obrus ’абрус’, балг. обрус ’уціральнік’, славен. obrus ’абрус’; o‑brusъ: brъsnǫti: ц.-слав. бръснѧти, славен. (o)brisati, серб.-харв. бри̏сати, ’уціраць’ (Фасмер, 3, 108). Меркаванне аб польскім паходжанні бел. абрус (Мядзв.) беспадстаўнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ручнік; уціральнік, выціральнік (абл.) / з доўгімі махрамі: скарач, трапкач

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)