уцяка́чка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. уцяка́чка уцяка́чкі
Р. уцяка́чкі уцяка́чак
Д. уцяка́чцы уцяка́чкам
В. уцяка́чку уцяка́чак
Т. уцяка́чкай
уцяка́чкаю
уцяка́чкамі
М. уцяка́чцы уцяка́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уцяка́чка ж., разг.

1. бегля́нка;

2. см. бе́жанка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уцяка́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да уцякач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцяка́ч, уцекача́, мн. уцекачы́, уцекачо́ў, м.

1. Той, хто ўцёк² (у 2 знач.).

2. Тое, што і бежанец.

|| ж. уцяка́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́женка бе́жанка, -кі ж., уцяка́чка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бегля́нка разг. уцяка́чка, -кі ж., бягля́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

uciekinierka

ж. бежанка; уцякачка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

refugee

[,refjuˈdʒi:]

n.

уцяка́ч уцекача́ m., уцяка́чка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

deserter

[dɪˈzɜ:rtər]

n.

1) уцяка́ч уцекача́ m.; уцяка́чка f.

2) дэзэртэ́р -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПРУСТ (Proust) Марсель (10.7.1871, Парыж — 18.11.1922),

французскі пісьменнік; буйнейшы прадстаўнік мадэрнізму. Скончыў Сарбону (1895). Дэбютаваў зб. навел «Уцехі і дні» (1896). Сусв. вядомасць яму прынёс цыкл раманаў «У пошуках згубленага часу» («У бок Свана», 1913; «У засені квітнеючых дзяўчын», 1919, Ганкураўская прэмія; «Германты», 1920—21; «Садом і Гамора», 1921—22; «Нявольніца», выд. 1923; «Уцякачка», выд. 1925; «Знойдзены час», выд. 1927), у якім узняты праблемы пазнання і самапазнання, творчасці і творцы, мастацтва і мастацтва жыцця, кахання як пакуты і хваробы і інш. Яго творы, напісаныя ў форме «рамана-ракі», адметныя спалучэннем імпрэсіянізму з элементамі «плыні свядомасці» і рэалізму, нясуць у сабе рысы сямейнай хронікі, рамана выхавання, рамана культуры і інш. Аўтар аўтабіягр. рамана «Жан Сантэй» (незавершаны, выд. 1952), кнігі эсэ «Супраць Сент-Бёва» (выд. 1954) і інш. Зрабіў уплыў на развіццё сусв. рэаліст. і авангардысцкай (асабліва на «новы раман») л-ры 20 ст.

Тв.:

Рус. пер. — В поисках утраченного времени. Т. 1—7. М., 1992—93.

Літ.:

Андреев Л.Г. М.​Пруст. М., 1968;

Сучков Б. Марсель Пруст (1871—1922) // Сучков Б. Лики времени. М., 1976. Т. 2;

Днепров В. Психологический роман Марселя Пруста // Днепров В. Идеи времени и формы времени. Л., 1980;

Мамардашвили М. Лекции о Прусте. М., 1995;

Мориак К. Пруст: Пер. с фр. М., 1999.

Е.​А.​Лявонава.

т. 13, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)