уху́тваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. уху́тваю уху́тваем
2-я ас. уху́тваеш уху́тваеце
3-я ас. уху́твае уху́тваюць
Прошлы час
м. уху́тваў уху́твалі
ж. уху́твала
н. уху́твала
Загадны лад
2-я ас. уху́твай уху́твайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час уху́тваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уху́тваць несов. уку́тывать, заку́тывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уху́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ухутаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уху́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Захутаць, абгарнуць з усіх бакоў.

У. дзіця ў коўдру.

|| незак. уху́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. уху́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. уху́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. уху́тванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уку́тывать несов. уху́тваць; захіна́ць; укру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уху́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ухутваць — ухутаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уху́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ухутацца.

2. Зал. да ухутваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переку́тывать несов., разг.

1. уху́тваць;

2. (заново укутывать) пераху́тваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ахіля́ць ’ахінаць, ухутваць’, ахіляцца ’ахінацца, укручвацца’ (Сцяц.). Ад хіліць ’згібаць’; супадзенне значэнняў і тэрытарыяльнае суседства з польск. ochytać ’атуляць, укрываць, абараняць’, магчыма, сведчыць пра ўплыў, параўн. таксама кобр. охылянка ’вялікая хустка ахінаць плечы’ (Бел. дыял., 145), дзе спалучэнне хы можа разглядацца як дыялектная з’ява ці прыкмета запазычанасці слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тушкава́ць1 ‘тушыць мяса, гародніну, бабку на малым агні ў закрытым посудзе’ (Растарг., Рэг. сл. Віц.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), тушкова́ць ‘тс’ (ТС). Укр. тушкува́ти ‘тс’. Генетычна звязана з прасл. *tušiti ‘гасіць’ (Праабражэнскі, 2, 23; Скок, 3, 528; ЕСУМ, 5, 689) і ўтварылася шляхам далучэння да асновы памяншальнага суфікса ‑ка і *‑ov‑a‑ti. Сюды ж тушко́ваны ‘тушаны’ (ТС, Растарг.).

Тушкава́ць2ухутваць (дзіцё, старога)’ (Растарг.). Укр. тушкува́ти ‘хутаць, захінаць’, зату́шкати ‘закрыць’, якое, паводле ЕСУМ (5, 689), звязана з туши́ти ‘гасіць’. Дакладней, відаць, ‘закрываць, захінаць’, пераноснае да тушы́ць2, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)