утрапё́ны, -ая, -ае.

1. Раз’юшаны, ашалелы.

Чаго равеш, як у.!

2. Нястрыманы ў праяўленні якіх-н. пачуццяў, які выражае ўтрапенне.

У. позірк.

|| наз. утрапё́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утрапё́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. утрапё́ны утрапё́ная утрапё́нае утрапё́ныя
Р. утрапё́нага утрапё́най
утрапё́нае
утрапё́нага утрапё́ных
Д. утрапё́наму утрапё́най утрапё́наму утрапё́ным
В. утрапё́ны (неадуш.)
утрапё́нага (адуш.)
утрапё́ную утрапё́нае утрапё́ныя (неадуш.)
утрапё́ных (адуш.)
Т. утрапё́ным утрапё́най
утрапё́наю
утрапё́ным утрапё́нымі
М. утрапё́ным утрапё́най утрапё́ным утрапё́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

утрапёны одержи́мый, безу́мный; неи́стовый, сумасше́дший;

бе́гае, як у. — бе́гает, как одержи́мый (сумасше́дший)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утрапёны, ‑ая, ‑ае.

Нястрымны ў праяўленні якіх‑н. пачуццяў. Успомнілася акушэрка, што ўляцела тады ноччу ў хату, як утрапёная. Як яна ўвіхалася ля Анэты, старалася, бегала. Пташнікаў. // Які выражае ўтрапенне. — Кругом агонь! — адказалі.. [Максіму Астаповічу] сотні ўтрапёных галасоў. Чорны. Усе глядзелі на.. [Галезнікаў] утрапёнымі позіркамі. Сабаленка. // Раз’юшаны; ашалелы. Кідалася [Марфа], як утрапёная, лаялася на чым свет стаіць. Сіняўскі. Аксіння, як утрапёная, дабегшы да рэчкі, кінулася за дачкою. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

frenetic [frəˈnetɪk] adj. нястры́мны; утрапёны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мяту́щийся прил. утрапёны; мяце́жны; неспако́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

встрёпанный разг. ускудла́чаны, узлахма́чаны;

как встрёпанный як утрапёны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mokläufer m -s, - перан. апанта́ны, манья́к, утрапёны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

obsesyjny

1. апантаны; утрапёны; маньяк;

2. апанаваны; захоплены

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hung up [ˌhʌŋˈʌp] adj. infml

1. (on/about) апанта́ны, утрапёны

2. які́ заблытаўся, не мо́жа знайсці́ вы́йсця (са складанага становішча)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)