усу́нуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. усу́ну усу́нем
2-я ас. усу́неш усу́неце
3-я ас. усу́не усу́нуць
Прошлы час
м. усу́нуў усу́нулі
ж. усу́нула
н. усу́нула
Загадны лад
2-я ас. усу́нь усу́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час усу́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

усу́нуць, -ну, -неш, -не; усу́нь; -нуты; зак., што ў што.

1. Сунуўшы, змясціць унутр.

У. шуфляду ў стол.

У. руку ў кішэнь.

2. Прасунуць у вузкую адтуліну.

У. нітку ў іголку.

3. Прасунуць унутр чаго-н.

У. галаву ў дзверы.

|| незак. усо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усу́нуць сов.

1. вдви́нуть; всу́нуть;

у. шуфля́ду ў стол — вдви́нуть я́щик в стол;

2. вдеть;

у. ні́тку ў іго́лку — вдеть ни́тку в иглу́;

3. всу́нуть, засу́нуть;

у. руку́ ў кішэ́нь — всу́нуть (засу́нуть) ру́ку в карма́н;

4. вста́вить;

у. пяро́ ў ру́чку — вста́вить перо́ в ру́чку;

5. (засунуть куда-л. край чего-л.) запра́вить;

6. разг. (дать в руки) су́нуть;

у. свой нос — су́нуть свой нос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Сунуўшы, змясціць унутр, у сярэдзіну чаго‑н.; увапхнуць у што‑н. Усунуць шуфляду ў стол. Усунуць рэчы ў мяшок. □ Гадзіна выпрасталася, усунула галаву ў місу і пачала хлябтаць малако. Паўлаў. [Міколка] ўзяў сваю старую школьную торбачку.. Напакаваў яе, усунуў туды і стары абгрызены пенал, любімы сшытак. Лынькоў.

2. Уцягнуць у што‑н. Усунуць нітку ў іголку.

3. Уткнуць у што‑н. Севярын моцна зашчапіў кручок, усунуў у ручку дзвярэй лату і сеў ля стала, спінаю да нараў. Караткевіч.

4. Засунуць што‑н. у што‑н. Усунуць руку ў кішэнь. // Уставіць. Усунуць пяро ў ручку.

5. Прасунуць унутр чаго‑н. — Таварыш камандзір! — усунуў галаву ў дзверы разведчык. — Вас можна на хвілінку? Федасеенка.

6. Разм. Даць у рукі. — Бяры! І бяжы ў цэх... — неяк злосна прамовіў вахцёр, усунуўшы Асташонку ў рукі пропуск. Ваданосаў.

•••

Носа не ўсунуць — тое, што і носа не ўбіць (гл. убіць).

Усунуць галаву ў пятлю — а) павесіцца; б) трапіць у цяжкае, небяспечнае становішча. Бег [Рыгор] назад, бясконца ўзрадаваны дабратой Тараса Тарасавіча. Бег і не ведаў, што сам усунуў галаву ў пятлю, канец ад якой у майго былога гаспадара. Асіпенка.

Усунуць свае тры грошы — тое, што і уткнуць свае тры грошы (гл. уткнуць).

Усунуць свой нос (язык) — тое, што і уткнуць свой нос (язык) (гл. уткнуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усу́нуць hininstecken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

усо́ўваць гл. усунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вдви́нуть сов. усу́нуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

всу́нуть сов. усу́нуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

всова́ть сов., прост. усу́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да усунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)