устро́іць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
устро́ю |
устро́ім |
| 2-я ас. |
устро́іш |
устро́іце |
| 3-я ас. |
устро́іць |
устро́яць |
| Прошлы час |
| м. |
устро́іў |
устро́ілі |
| ж. |
устро́іла |
| н. |
устро́іла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
устро́й |
устро́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
устро́іўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
устро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.
1. што. Наладзіць, зрабіць, арганізаваць што-н.
У. ілюмінацыю.
У. аблаву.
У. вечарынку.
2. што. Учыніць, справіць.
У. скандал.
У. штуку (зрабіць што-н. недарэчнае, нечаканае; разм.).
3. каго (што). Уладкаваць, памясціць куды-н.
У. на службу.
|| незак. устро́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. устро́йства, -а, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
устро́іць сов.
1. устро́ить, сде́лать;
у. ілюміна́цыю — устро́ить иллюмина́цию;
2. устро́ить, учини́ть;
3. устро́ить, определи́ть;
у. на слу́жбу — устро́ить (определи́ть) на слу́жбу;
◊ у. шту́ку — отколо́ть но́мер; отмочи́ть шту́ку;
у. сцэ́ну — устро́ить сце́ну
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
устро́іць, устрою, устроіш, устроіць; зак.
1. што. Наладзіць, зрабіць што‑н. Устроіць ілюмінацыю. Устроіць аблаву. □ [Маці:] — І на табе — вечарынку зноў хлопцы ўстроілі. Масарэнка. // Арганізаваць. [Вера:] — Хлопцы будуць выяўляць параненых. Лазарэт устроім. Паправяцца чырвонаармейцы — хтосьці павядзе за лінію фронту. Асіпенка.
2. што. Учыніць, справіць. Устроіць скандал. □ Гэта Цімох Будзік, спец па часці падпалаў, устроіў такую ілюмінацыю. Колас.
3. каго. Уладкаваць на работу, на якое‑н. месца. Устроіць хлопца на службу.
•••
Устроіць штуку — тое, што і адпаліць штуку (гл. адпаліць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устро́йства, -а, н.
1. гл. устроіць.
2. Тэхнічная канструкцыя, прыбор, механізм, прыстасаванне (кніжн.).
Транспартнае ў.
Рэгулюючае ў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
устро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да устроіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устро́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад устроіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учини́ть сов.
1. книжн., уст. учыні́ць;
учини́ть распра́ву учыні́ць распра́ву;
2. (устроить, совершить) разг. учыні́ць, зрабі́ць; устро́іць;учини́ть па́кость учыні́ць (зрабі́ць) па́касць;
учини́ть сканда́л учыні́ць (устро́іць) сканда́л;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
устро́ены
1. устро́енный, сде́ланный;
2. устро́енный, учинённый;
3. устро́енный, определённый;
1-3 см. устро́іць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
устро́йства, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. устройваць — устроіць і устройвацца — устроіцца.
2. Канструкцыя чаго‑н. Транспартнае ўстройства на лініі, якую адладжвала Галя, працавала кепска. Арабей.
3. Прыбор, механізм, прыстасаванне. Лічыльна-рашаючае ўстройства. Рэгулюючае ўстройства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)