го́лас спява́чкі яшчэ́ не ўстанаві́ўся — го́лос певи́цы ещё не установи́лся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
устанаві́цца, ‑новіцца; зак.
1.Разм. Стаць, размясціцца дзе‑н., якім‑н. чынам. Паліцыянты ўстанавіліся шпалерамі ўздоўж нораў.Пестрак.Вось і ўстанавілася своеасаблівая чарга, наперадзе якой знаходзіцца старэйшае птушаня, а ў канцы — самае маленькае.Самусенка.
2. Стаць устойлівым, пастаянным; умацавацца. Калі ўстанавілася Савецкая ўлада, Андрэй Бабейка быў ужо рослы, ладны хлопец, паўнапраўны гаспадар бацькавай сядзібы.Хадкевіч.// Перастаць змяняцца, зрабіцца ўстойлівым. Пагода, нарэшце, установіцца і ў бліжэйшыя дні будзе скончаны сенакос.Чарнышэвіч.На поўдні Украіны ўстанавілася цёплае надвор’е.«Звязда».
3. Скласціся, наладзіцца, усталявацца. [Юскавец:] — Скажу толькі, што ваша трактоўка Лабановіча разыходзіцца з той, якая ўстанавілася ў нас цяпер і лічыцца бясспрэчнай.Дамашэвіч.У групе бадай што з першага дня ўстанавіліся свае таварыскія сувязі, выявіліся сімпатыі.Карпаў.Між бабкай і Слаўкам скончыліся сваркі. Устанавілася такая любоў і дружба, што толькі можна было пазайздросціць.Няхай.// Наступіць. За сталом устанавілася мёртвая цішыня.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устанаві́ццакніжн. (абпоглядахі пад.) sich heráusbilden; sich éinbürgern
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
водрузи́тьсяустанаві́цца, узня́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
угрунтава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца; зак.
Устанавіцца, усталявацца.
Адносна рэферэндуму ўгрунтавалася пэўная думка.
|| незак.угрунто́ўвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́працавацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цуецца; зак.
Устанавіцца, утварыцца ў выніку вопыту, працы.
Выпрацавалася вынослівасць.
|| незак.выпрацо́ўвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прадвы́значыцца, ‑чыцца; зак.
Вызначыцца наперад, устанавіцца, атрымаць адпаведны напрамак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угрунтава́цца, ‑туецца; зак.
Устанавіцца, усталявацца. Адносна гэтага ўгрунтавалася пэўная думка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)