усплы́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. усплыву́ усплывё́м
2-я ас. усплыве́ш усплывяце́
3-я ас. усплыве́ усплыву́ць
Прошлы час
м. усплы́ў усплылі́
ж. усплыла́
н. усплыло́
Загадны лад
2-я ас. усплыві́ усплыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час усплы́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

усплы́ць сов., см. усплы́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усплы́сці і усплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; усплы́ў, -лыла́, -ло́; зак.

1. Узняцца з глыбіні вады на паверхню.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць вядомым, выкрыцца, выявіцца.

Зноў усплыло гэта пытанне.

У. наверх або на паверхню (выявіцца, стаць вядомым).

|| незак. усплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усплы́сці і усплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. усплыў, ‑плыла, ‑ло; зак.

1. Узняцца з глыбіні вады на паверхню. Бервяно з разгону ўдарылася ў човен і перакуліла яго. Захарка і Уладзік апынуліся ў бурлівай рацэ. Першым усплыў на паверхню Уладзік. Сіняўскі. Вось звер усплыў, але тут жа прагучаў стрэл, і морж знік з вачэй разам з паплаўком. Бяганская. // Паказацца, з’явіцца. Над морам, над цёплым узбярэжжам, над садам усплыў месяц — вялікі, белы, ясны. Лось. З-за лесу ўсё вышэй уставала сонца. Калючы, яшчэ халодны шар яго ўсплыў над вершалінамі і, нібы здзіўлены, на імгненне застыў на месцы. Хадановіч. / у перан. ужыв. З лагчыны ў туманным хмызе Усплыў нейкі дзіўны гук — Быццам там З-пад лядка прабіўся І забулькаў у лозах Раўчук... Арочка. Скора, скора з выраю, З цёплага паўдня, З песняй жураўлінаю Ўсплыве вясна. Кляшторны. // перан. Паўстаць, з’явіцца ў памяці, думках і пад. Нешта далёкае, даўно забытае ўсплыло і трывожна затрымцела ў маёй душы. Палтаран. Па дарозе зноў у думках усплыло мінулае. Дуброўскі.

2. перан. Стаць вядомым, выкрыцца, выявіцца. Зноў усплыло гэта пытанне. □ Нарэшце й Жору, акрамя Дачкі, Фаміч меў на прыкмеце. Вось так Супонькава імя Усплыло, вядомым стала ў свеце. Бачыла.

•••

Усплысці (усплыць) наверх (на паверхню) — тое, што і выйсці наверх (на паверхню) (гл. выйсці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўсплыва́ць, ‑ае; зак.

Усплыць у вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да усплысці, усплыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

всплы́ть сов., прям., перен. усплы́сці, усплы́ць, мног. паўсплыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усплыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. усплываць — усплысці, усплыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплы́нуць

усплыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сплы́ну сплы́нем
2-я ас. сплы́неш сплы́неце
3-я ас. сплы́не сплы́нуць
Прошлы час
м. сплы́нуў сплы́нулі
ж. сплы́нула
н. сплы́нула
Загадны лад
2-я ас. сплы́нь сплы́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час сплы́нуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́плысці¹, -ыву, -ывеш, -ыве; -ыві; зак.

1. Плывучы, выйсці куды-н.

В. ў адкрытае мора.

2. Плывучы, з’явіцца адкуль-н.

В. з-за павароту.

3. Падняцца з глыбіні, усплыць.

Выплыла бервяно.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана выявіцца, стаць відавочным.

Выплыла недастача.

|| незак. выплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)