ускори́тель техн. паскара́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паскара́льнік м., тех. ускори́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паскара́льнік ’прыстасаванне для павелічэння руху, працэсу’ (ТСБМ). Калька з рус. ускоритель ’тс’. Да ско́ры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІНЦ (Аляксандр Львовіч) (8.1.1895, г. Растоў-на-Доне, Расія — 29.12.1979),

расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі. Акад. АН СССР (1958; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў. Данскі (цяпер Растоўскі) ун-т (1918) і Маскоўскі ін-т інжынераў сувязі (1932). З 1946 дырэктар радыётэхн. лабараторыі, у 1957—70 дырэктар Радыётэхн. ін-та АН СССР. Навук. працы па радыётэлефоннай мадуляцыі, накіраваных антэнах, генератарных лямпах, радыё-вымярэннях. Кіраваў стварэннем магутных радыёвяшчальных станцый, удзельнічаў у буд-ве шэрагу паскаральнікаў элементарных часціц, у т. л. ў Серпухаве. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951.

Тв.:

Радиоэлектроника. М., 1963;

Кибернетический ускоритель на 1000 миллиардов электронвольт // Природа, 1968. № 4.

Літ.:

А.​Л.​Минц // Радиотехника и электроника. 1965. Т. 10, № 3.

т. 10, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)