У́САЎ Віктар Міхайлавіч (21.12.1916, г. Нікапаль, Украіна — 23.6.1941),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Харкаўскае ваен. вучылішча войск НКДБ (1940). У Чырв. Арміі з 1936. Лейтэнант У. 22.6.1941 кіраваў боем пагранічнікаў, якія 10 гадзін адбівалі атакі ням.-фаш. войск на заставе каля в. Вулька Драгунская Беластоцкай вобл. Загінуў у баі. У г. Гродна яму пастаўлены помнік, в. Вулька Драгунская Гродзенскага р-на перайменавана ў в. Усава; яго імем названа таксама пагранзастава на зах. граніцы.

В.М.Усаў.

т. 16, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

У́САЎ Іван Несцеравіч (13.10.1921, в. Асяродак Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 19.1.1994),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1965), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Засл. работнік аховы здароўя Беларусі (1991). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1951), дзе і працаваў (з 1967 заг. кафедры). Адначасова ў 1968—71 гал. дзіцячы нефролаг Беларусі. Навук. працы па даследаванні мікраэлементаў у крыві нованароджаных, механізма развіцця хвароб нырак і іх лячэнні, спадчыннай схільнасці да хвароб у дзяцей. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.

Тв.:

Спутник педиатра. Мн., 1976;

Рахит у детей. Мн., 1980 (разам з З.​А.​Станкевіч);

Справочник участкового педиатра. Мн., 1991 (у сааўт.).

т. 16, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Усаў А. С. 12/466

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Усаў М. К. 8/172

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Усаў М. С. 8/109

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Усаў М. А. 10/380, 381

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Усаў В. М. (удзельнік грамадз. вайны) 10/492

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Усаў М. Я. 8/200, 219, 488; 10/492

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Усаў В. М. (Герой Сав. Саюза) 7/596; 10/492; 12/160

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Усаў І. Н. 3/427; 4/209, 331, 345; 6/106, 535, 567, 588; 7/142, 244; 8/368; 9/375; 10/492; 12/512, 524

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)