У́САЎ Іван Несцеравіч (13.10.1921, в. Асяродак Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 19.1.1994),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1965), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Засл. работнік аховы здароўя Беларусі (1991). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1951), дзе і працаваў (з 1967 заг. кафедры). Адначасова ў 1968—71 гал. дзіцячы нефролаг Беларусі. Навук. працы па даследаванні мікраэлементаў у крыві нованароджаных, механізма развіцця хвароб нырак і іх лячэнні, спадчыннай схільнасці да хвароб у дзяцей. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Спутник педиатра. Мн., 1976;
Рахит у детей. Мн., 1980 (разам з З.А.Станкевіч);
Справочник участкового педиатра. Мн., 1991 (у сааўт.).
т. 16, с. 260
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)