урэ́зацца, -э́жуся, -э́жашся, -э́жацца; -э́жся; зак., у што.

1. Уваткнуцца, укліні́цца ў што-н. вузкім, вострым.

Човен урэзаўся ў пясчаны бераг.

Лес клінам урэзаўся ў поле (перан.).

2. перан. Імкліва ўварвацца ўнутр чаго-н.

Конніца ўрэзалася ў варожыя рады.

3. перан. Запомніцца моцна і адразу.

У. ў памяць.

4. перан. З разгону сутыкнуцца з чым-н. (разм.).

Машына ўрэзалася ў слуп.

|| незак. ураза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і урэ́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урэ́зацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. урэ́жуся урэ́жамся
2-я ас. урэ́жашся урэ́жацеся
3-я ас. урэ́жацца урэ́жуцца
Прошлы час
м. урэ́заўся урэ́заліся
ж. урэ́залася
н. урэ́залася
Загадны лад
2-я ас. урэ́жся урэ́жцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час урэ́заўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

урэ́зацца сов.

1. в разн. знач. вре́заться;

ло́дка ўрэ́залася ў бе́раг — ло́дка вре́залась в бе́рег;

у. ў непрыя́цельскія рады́ — вре́заться в неприя́тельские ряды́;

у. ў па́мяць — вре́заться в па́мять;

2. обл. (влюбиться) вре́заться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

урэ́зацца, урэжуся, урэжашся, урэжацца; зак.

1. Увайсці, уваткнуцца ў што‑н. вострым, вузкім канцом. Човен урэзаўся ў пясок лугавога берага. Кірэенка. // Рэжучы, уклініцца ў што‑н. З вострава выйшла жняярка, прайшла ўздоўж лесу, завярнулася і ўрэзалася сваімі вострымі зубамі ў залацісты аўсяны лес. Сташэўскі. // Глыбока ўесціся, упіцца. Каўнер кашулі балюча ўрэзаўся ў востры кадык, так, што перахапіла дыханне. Каршукоў расшпіліў яго. Асіпенка. [Чалавек] хацеў пераабуцца, бо мокрыя аборы надта ўрэзаліся ў ногі, толькі мала часу меў да світання, дык не стаў. Гарэцкі. // перан. Удацца, уклініцца вузкай палосай у што‑н. Лес клічам урэзаўся ў поле.

2. перан. Імкліва ўварвацца, пранікнуць куды‑н. У заднія рады натоўпу ўрэзаліся клінам конныя жандары. Машара. «Пабеда»таксі вырвалася з вясёлага маладога лесу і ўрэзалася ў залаты жытнёвы палетак. Васілевіч.

3. перан. Разм. Сутыкнуцца з разгону з чым‑н.; стукнуцца. Ракета раптам нырнула ўніз і ледзь не ўрэзалася ў скалы. Шыцік. [Міхаліна:] — Я не ведала, што гэта будзе: слова, ці яго рука ляжа на маю, ці.. [Аляксандр Дзямідавіч] павернецца, выпусціць руль, і мы ўрэжамся ў дрэва... Шамякін.

4. перан. Надоўга запомніцца. На ўсё жыццё шмат якія з песень урэзаліся ў памяць, асабліва я любіў «Рэчаньку». Гурскі. [Іосіф Жыновіч:] — Мне ўрэзаўся ў памяць артыкул Аляксея Талстога, дзе ён палымяна заклікаў увесь народ да адпору праклятаму ворагу. «ЛіМ».

5. Абл. Закахацца ў каго‑н. [Адам:] — І вось так, неяк гуляючы на вячорках, я і ўрэзаўся, проста сказаць без нажа, у адну дзеўку. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урэ́зацца

1. indringen* vi (s), inschneiden* vi (s); ufeinander stßen*; (адзін у другіпра цягнікі і г. д.);

урэ́зацца ў пясо́к (пра човен) auf Sand [auf Grund] stßen*;

урэ́зацца ў нато́ўп in die Mnge indringen*;

2. (надоўга запомніцца) sich inprägen;

урэ́зацца ў па́мяць sich ins Gedächtnis inprägen;

3. разм. (закахацца ў каго-н.) sich vergcken, sich verknllen, sich vergffen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ураза́цца гл. урэзацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вре́заться сов., в разн. знач. урэ́зацца;

ло́дка вре́залась в бе́рег ло́дка ўрэ́залася ў бе́раг;

вре́заться в неприя́тельские ряды́ урэ́зацца ў варо́жыя рады́;

вре́заться в па́мять урэ́зацца ў па́мяць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ураза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да урэзацца.

2. Зал. да уразаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урэ́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да урэзацца.

2. Зал. да урэзваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bash2 [bæʃ] v. infml

1. мо́цна біць, лупі́ць

2. урэ́зацца (пра машыну)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)