УРБАНО́ВІЧ Віктар Казіміравіч (2.6.1898, Рыга, Латвія — 3.6.1977),
генерал-лейтэнант (1944). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 змагаўся з фарміраваннямі Н.Махно, С.Пятлюры, А.Дзянікіна, А.Антонава. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., Зах., Калінінскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м, 2-м і 3-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскам, вызвалення Беларусі, Польшчы, Усх.-Прускай і Берлінскай аперацый. Пасля вайны да 1960 на адказных пасадах у БВА і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРБАНО́ВІЧ Павел Паўлавіч (н. 1.1.1955, в. Тоўсцікі Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1977). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1986—90 заг.н.-д. лабараторыі). З 1994 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1994—2000 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні паўправадніковых прылад і сістэм памяці звышвял. інфарм. ёмістасці. Распрацаваў асновы разліку надзейнасці інтэгральных мікрасхем памяці, сродкі аховы інфармацыі ў камп’ютэрных сетках. Аўтар электронных навуч. дапаможнікаў.
Тв.:
Избыточность в полупроводниковых интегральных микросхемах памяти. Мн., 1995 (разам з В.Ф.Аляксеевым, Я.А.Вернікоўскім);
Руска-беларускі слоўнік па радыёэлектроніцы, вылічальнай тэхніцы і сувязі. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРБАНО́ВІЧ Іосіф Паўлавіч (3.4.1907, в. Шэйпічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 20.7.1944),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфаш. падполля і партыз. руху ў Брэсцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну. У 1924—29 вучыўся ў Віленскай бел. гімназіі, потым у партшколе ЦККПЗБ. Чл.КПЗБ з 1928. З 1930 сакратар Баранавіцкага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. У 1932—34 за рэв. дзейнасць зняволены ў турму. З 1939 старшыня Ружанскага пасялковага Савета. У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 у тыле ворага: адзін з арганізатараў раённых антыфаш. арг-цый, сакратар Ружанскага раённага антыфаш. к-та, ініцыятар стварэння, з 1942 сакратар Брэсцкага міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі»; у чэрв.—ліп. 1943 камандзір партыз. брыгады імя П.К.Панамарэнкі Брэсцкай вобл. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.