Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Уранавая чэрнь 10/483
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ура́н, -у, м.
Хімічны элемент, метал, які валодае радыеактыўнымі ўласцівасцямі.
|| прым.ура́навы, -ая, -ае.
Уранавая руда.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
УРАНІНІ́Т,
мінерал класа аксідаў, аксід урану, UO2. Мае 86,86% урану, прымесі радыю, актынію, торыю, свінцу, гелію і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, крыштал. і шчыльныя нацечныя агрэгаты (настуран, уранавая смолка), зямлістыя, парашкападобныя масы (уранавая чэрнь, уранавая вохра). Колер чорны. Бляск паўметал., смаляны. Цв. 6—7. Шчыльн. 8—10 г/см³. Радыеактыўны. Паходжанне пераважна пегматытавае, гідратэрмальнае. Руда на уран, радый і торый. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́НАВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінеральныя ўтварэнні, сыравіна для прамысл. здабычы урану. Вядома больш за 100 мінералаў, якія змяшчаюць уран. Найб. важныя з іх — уранініт, уранавая смолка, уранавая чэрнь, кафініт, бранерыт, уранафан, атэніт, тарберніт і інш. Звычайна У.р. комплексныя. Вылучаюць уласна уранавыя, уранаполіметал, медна-уранавыя, урана-ванадыевыя, золата-уранавыя, урана-торыевыя руды і інш. Адрозніваюць супербагатыя (больш за 0,3% U), багатыя (0,1—0,3%), радавыя (0,05—0,1%), убогія (0,03—0,05%) і забалансавыя (0,01—0,03%). Па паходжанні падзяляюцца на асадкавыя, інфільтрацыйныя (экзагенныя эпігенетычныя), гідратэрмальныя, магматагенныя і постмагматагенныя. Радовішчы ў Расіі, Германіі, Францыі, Канадзе, ЗША, Аўстраліі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ура́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да урану; які складаецца з урану, які змяшчае ў сабе уран. Уранавая руда, Уранавае радовішча. Уранавыя мінералы.// Атрыманы з урану і яго злучэнняў. Уранавыя сплавы.
•••
Уранавая бомба — атамная бомба, у якой ядзерным зарадам з’яўляюцца ізатопы урану.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Uránerzn -es, -e ура́навая руда́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
uranowy
uranow|y
уранавы;
ruda ~a — уранавая руда
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
руда́, ‑ы, ДМ рудзе; мн. руды; ж.
Прыродная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы або іх злучэнні. Жалезная руда. Руды каляровых металаў. Уранавая руда. Азбеставая руда. □ І робяць гарнякі руду, шахцёры высякаюць вугаль.Таўлай.[Лахманы] мокрыя да пахаў, у бурых плямах балотнай руды.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)