Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
упе́радзе
1.нареч. впереди́;
у. блісну́ў аге́ньчык — впереди́ блесну́л огонёк;
2.предлог срод. впереди́;
ён е́хаў у. ўсіх — он е́хал впереди́ всех
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
упе́радзе, прысл. і прыназ.
1.прысл. На некаторай адлегласці перад кім‑, чым‑н., наперадзе; проціл. ззаду. Уперадзе .. ішла машына, пылу давала столькі, што дарогі не відно было.Кулакоўскі.Уперадзе, з-за ўзгорка, выпаўзалі чырвоныя камяніцы станцыі.Мележ.// На пярэднім месцы, непасрэдна перад кім‑, чым‑н. (сядзець, стаяць і пад.). Вядома, калі пышная Лізавета Назараўна сядзе ўперадзе, а Ніна Раманаўна і Лена ззаду, то і для маці месца хопіць.Корбан.// Сярод першых, першым у якой‑н. справе. Я напішу, што ў класе Уперадзе іду, Што я ні ў якім разе Яго [брата] не падвяду.Гілевіч.
2.прысл. У будучым. Але ўперадзе было яшчэ многа цікавага, нязведанага, бо гэта ж толькі адна мяжа, за якою разгортваюцца новыя краіны жыцця, новыя хвалі яго вечнай плыні.Колас.
3.прыназ.зР. Перад кім‑, чым‑н. Збоку пясчаных узгоркаў, якія раскінуліся ўперадзе грэблі, грымнула некалькі дружных гарматных залпаў.Лынькоў.Уперадзе ўсіх ветрыкам лёгкім ляцела Люба.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упе́радзепрысл.разм. vórn(e), vorán, voráus
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пе́редомнареч., прост. папе́радзе; упе́радзе.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
відне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.
1.безас. Світаць; святлець.
На ўсходзе ўжо віднела.
Пачынае в.
2. Віднецца, станавіцца відным, бачным.
Уперадзе віднее жытнёвае поле.
|| зак.павідне́ць, -е́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АВАН...
(ад франц. avant уперадзе, паперадзе),
частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні словам «перадавы», «пярэдні», напр., авантытул, авангард.