упа́рціцца, -рчуся, -рцішся, -рціцца; незак.

Упарта не згаджацца на што-н., з чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упа́рціцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. упа́рчуся упа́рцімся
2-я ас. упа́рцішся упа́рціцеся
3-я ас. упа́рціцца упа́рцяцца
Прошлы час
м. упа́рціўся упа́рціліся
ж. упа́рцілася
н. упа́рцілася
Загадны лад
2-я ас. упа́рціся упа́рціцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час упа́рцячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

упа́рціцца несов., разг. упря́миться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упа́рціцца, ‑рчуся, ‑рцішся, ‑рціцца; незак.

Праяўляць упартасць, быць упартым. [Ганька] таксама тупацела нагамі, калі Джэк упарціўся і не хацеў больш танцаваць з Джэмай. Васілевіч. Цяпер не толькі моладзь, але і старыя бавяць свой вольны час у палацы культуры. Адна Зося ўпарцілася. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́рціцца igensinnig [dckköpfig, hlsstarrig] sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

упарціцца, супраціўляцца, працівіцца, упінацца, наравіцца; натурыцца, казырыцца, муліцца, капырсціцца (разм.); упірацца, брыкацца, гнуцца (перан.) □ станавіцца на дыбы, капыліць нос

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

нату́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

Наравіцца, упірацца, упарціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нараві́цца, -раўлю́ся, -ро́вішся, -ро́віцца; незак.

Упарціцца, паказваць свой нораў.

Конь часта наравіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упо́рствовать несов. упа́рціцца, упіра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упря́мствовать несов., книжн. упа́рціцца, упіра́цца, упа́рта трыма́цца (чаго, за што); (упрямиться) упіра́цца, упа́рціцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)