уні́клівы, -ая, -ае.

1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі, не прамы, пазбаўлены шчырасці.

У. адказ.

2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; праніклівы.

У. чалавек.

Уніклівая думка чалавека.

|| наз. уні́клівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уні́клівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уні́клівы уні́клівая уні́клівае уні́клівыя
Р. уні́клівага уні́клівай
уні́клівае
уні́клівага уні́клівых
Д. уні́кліваму уні́клівай уні́кліваму уні́клівым
В. уні́клівы (неадуш.)
уні́клівага (адуш.)
уні́клівую уні́клівае уні́клівыя (неадуш.)
уні́клівых (адуш.)
Т. уні́клівым уні́клівай
уні́кліваю
уні́клівым уні́клівымі
М. уні́клівым уні́клівай уні́клівым уні́клівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уні́клівы

1. укло́нчивый;

у. адка́з — укло́нчивый отве́т;

2. пытли́вый; внима́тельный;

~вая ду́мка чалаве́ка — пытли́вая мысль челове́ка;

у. по́зірк — пытли́вый (внима́тельный) взгляд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уні́клівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі. // Непрамы, пазбаўлены шчырасці. Уніклівы адказ.

2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; дапытлівы. Не было больш цярплівага, памяркоўнага «экскурсавода», быў начальнік будоўлі: патрабавальны, уніклівы чалавек, якому да ўсяго ёсць справа. Дадзіёмаў. [Рыбак] гутарыць з дзецьмі, якія абступілі яго лодку, і ахвотна, цярпліва адказвае на іх бясконцыя, уніклівыя запытанні. В. Вольскі. // Праніклівы. Уніклівая думка чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уні́клівы (ухілісты; які пазбягае чаго-н., каго-н.) áusweichend;

уні́клівы адка́з éine áusweichende Ántwort

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

evasive [ɪˈveɪsɪv] adj. ухі́лісты, уні́клівы; няшчы́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

noncommittal [ˌnɒnkəˈmɪtl] adj. ухі́лісты, уні́клівы, няпэ́ўны (адказ)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

укло́нчивый ухі́лісты, уні́клівы; (неопределённый) невыра́зны, няпэ́ўны; (неискренний) няшчы́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wymijający

ухілісты; уніклівы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

elusive [ɪˈlu:sɪv] adj. ухі́лісты, уні́клівы;

an elusive criminal няўло́ўны злачы́нца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)