улюбёнец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Той, каго асабліва любяць, цэняць; пястун, любімчык.

|| ж. улюбёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улюбё́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. улюбё́нец улюбё́нцы
Р. улюбё́нца улюбё́нцаў
Д. улюбё́нцу улюбё́нцам
В. улюбё́нца улюбё́нцаў
Т. улюбё́нцам улюбё́нцамі
М. улюбё́нцу улюбё́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

улюбёнец, -нца м., разг. люби́мец; ба́ловень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улюбёнец, ‑нца, м.

Той, каго асабліва любяць, цэняць; пястун, любімчык. Пан загадаў вяселле свайго ўлюбёнца адзначыць багатым і вясёлым банкетам. Машара. Хлопчык усцешыўся, пагладзіў вялікага адгадаванага ката, князевага ўлюбёнца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улюбёнец м. Líebling m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

улюбёнец, любімец

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Улюбёнец хутара Пяцігорска (сорт кавуноў) 2/188; 5/205

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

любі́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Той, каго асабліва любяць, кім захапляюцца; улюбёнец.

Л. публікі.

|| ж. любі́міца, -ы, мн. -ы, -міц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улюбёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да улюбёнец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

favourite​1 [ˈfeɪvərɪt] n. улюбёнец; улюбёнка; любі́мец; любі́міца; любі́мчык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)