1. Ідучы, падняцца куды‑н. Пад’ехаўшы да школы, Лабановіч выскачыў з драбінак і ўзышоў на ганак.Колас.Я толькі на пагорак узыду, а ты ўжо кіруеш у нізіну.Макарэвіч.Змітрок узышоў на другі паверх, адчыніў дзверы.Ваданосаў.// Прайсці, пралегчы праз узвышэнне (пра дарогу, сцежку і пад.). Шаша ўзышла па ўзгорак і стала пятляць па лесе.Навуменка./уперан.ужыв.Тры пакаленні беларускіх паэтаў плённа працавалі ў гады вайны. .. На якасна новыя рубяжы ўзышлі паэты сярэдняга пакалення: П. Броўка, П. Глебка, А. Куляшоў.Гіст. бел. сав. літ.
2. Ступіць, уз’ехаць на паверхню чаго‑н., на што‑н. Узысці на кладку. □ Толік узышоў на загон, паставіў касу,.. узяў у рукі мянташку.Капыловіч.Цягнік збавіў ход і асцярожна ўзышоў на мост.Карпаў.[Чубар] саступіў у малады хвойнік і .. пачаў прабірацца скрозь яго, каб абмінуць павуціну і ўзысці пасля зноў на сцежку.Чыгрынаў.// Увайсці, уехаць куды‑н. Фурман быў захоплены работай і не пачуў, як узышоў на двор Мікола.Новікаў.
3. З’явіцца, узняцца над гарызонтам (пра нябесныя свяцілы). Сонца толькі што ўзышло, а на сядзібе ўжо былі людзі.Хадкевіч.Узышоў месяц і ясна стала.Чорны.Дзень на змену ночы йдзе; Вось узыдзе сонца скора.Крапіва.
4. Праросшы, паказацца на паверхні глебы. Паліна Нікандраўна з Аняй Кавалёвай стаяць каля ўчастка лубіну, які толькі што ўзышоў.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узысці́, узыхо́дзіць
1. (падняцца) erstéigen*vt; heráufsteigen*vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць); hináufsteigen*vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць);
2. (прасонца) áufgehen*vi (s);
3. (ступаць) tréten*vi (s), áuftreten*vi (s);
4. (прарасці) áufkeimen vi (s), áufgehen*vi (s) (пранасенне)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
усхо́дзіцьгл.узысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узвышэ́нне, -я, н.
1.гл. узвысіцца, узвысіць.
2.мн. -і, -яў. Узвышанае месца.
Узысці на ў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўзыхо́дзіць, 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -дзіць; -дзім, -дзіце, -дзяць; зак.
Узысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.
1.гл.узысці.
2.да чаго. Весці свой пачатак, паходжанне ад чаго-н.
Сучасны беларускі алфавіт узыходзіць да стараславянскай азбукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.
Незак.даузысці (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)