Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
узры́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.
1. Імгненны распад рэчыва, які суправаджаецца ўтварэннем моцна нагрэтых, з высокім ціскам газаў, а таксама гук, які ўзнікае пры такім разбурэнні; выбух.
У. газаў.
У. бомбы.
2. Разбурэнне чаго-н., зробленае пры дапамозе такога распаду рэчываў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узры́ў (род. узры́ву) м., в разн. знач. взрыв
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узры́ў, ‑рыву, м.
1. Хімічны распад рэчыва і ўтварэнне нагрэтых газаў, якія суправаджаюцца моцным гукам і разбурэннем чаго‑н.; выбух. Гэта тут грымелі ўзрывы аманалу, а цяпер спакой і толькі блакітныя дыябазавыя сцены .. сведчаць пра тое, з якімі цяжкасцямі быў збудаваны гэты шлюз.Галавач.// Выбух, выбуховая хваля. Паветра раздзерлі гулкія, цяжкія ўзрывы — некалькі .. гранат разнеслі .. сцены штабнога дом[а].Лынькоў.Нібы вогненнае рэха, частыя ўзрывы трэслі аэрадром.Шахавец.
2. Разбурэнне, знішчэнне чаго‑н. выбуховым рэчывам. — Хто з вас возьмецца за ўзрыў завода? — паставіў пытанне Паддубны.Пестрак.[Кацярына] загінула смерцю храбрых пры выкананні складанага задання па ўзрыву чыгуначнага моста.Кавалёў.
3.перан. Раптоўнае бурнае праяўленне чаго‑н. [Барташэвіч] .. валіўся на брызент, ажно грымела падлога, а ў зале выбухаў новы ўзрыў весялосці.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узры́ўразмм
1.гл выбух;
2. (узрыванне) Spréngung f -, -en;
узры́ў мо́ста die Spréngung der Brücke
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
стрэл, -у, мн. -ы, -аў, м.
Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць, а таксама гук гэтага ўзрыву.
У лесе чуліся стрэлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узры́ць, ‑рые; зак., што.
Разрыць зямлю лычом (пра жывёл). // Падрываючы, падкопваючы, ускінуць. Трэці выбух узрыў лугавую макрэчу якраз на .. дарозе ў лес.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узрыва́льнік, ‑а, м.
Прыстасаванне ў міне, снарадзе і пад., якое выклікае выбух, узрыў. Спачатку .. [Аўгіння] баялася, але Мікола пераканаў, што снарады абясшкоджаны — у іх няма ўзрывальнікаў.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́бух ’узрыў, вывяржэнне’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.), укр.ви́бух ’тс’, польск.wybuch ’тс’. Ад выбуха́ць (да бу́хаць, гл.); аднак адсутнасць рус. формы, магчыма, сведчыць пра запазычанне з польск. мовы; параўн. вы́бухнуць.