Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
узнагаро́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.
1. Плата, дар за якія-н. заслугі і пад.
Грашовая ў.
2. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад., якімі адзначаюцца чые-н. заслугі.
Высокая ўрадавая ў.
|| прым.узнагаро́дны, -ая, -ае.
У. ліст.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узнагаро́даж.
1. (действие) вознагражде́ние ср.;
2. (об ордене, медали) награ́да;
3. (плата, награда за что-л.) вознагражде́ние ср.;
грашо́вая ўзнагаро́да — де́нежное вознагражде́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узнагаро́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Плата, дар за якія‑н. заслугі і пад. [Кастусь чытае:] «За галаву атамана вызначаецца ўзнагарода — 15 тысяч марак польскіх».Крапіва.Хлопцы не спяшаліся выходзіць, яны азіраліся па баках, нібы чакаючы ўзнагароды за сваю знаходку.Кавалёў.— Ну, Тром-сын, — кажа цар, — цяпер прасі ў мяне якой хочаш узнагароды.Якімовіч.Першы дзень мая прынёс яе [радасць], нібы ўзнагароду за ўсе неспакойныя турботныя ночы і дні.Мележ.
2. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад., якімі адзначаюцца чые‑н. заслугі. Высокая ўрадавая ўзнагарода. □ Як дачка свайго народа, Многа маючы заслуг, І яна [Кацярына] ўзнагароду прыняла з гарачых рук.Броўка.Я, заўважыўшы .. тры калодачкі ўзнагарод на ягоных грудзях, захацеў абняць хлопца яшчэ раз.Брыль.//перан. Падзяка, аддзяка, адплата. [Пан Ружыцкі:] — Перлы вашых тонкіх слоў — лепшая ўзнагарода для мяне.Бажко.
3.Разм. Тое, што і узнагароджанне (у 1 знач.). На тым жа вечары быў зачытаны ўказ аб узнагародзе жанчын.Дуброўскі.
•••
Знакі ўзнагародыгл. знак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УЗНАГАРО́ДА,
адна з форм заахвочвання і прызнання асобых заслуг; асобая падзяка, адзнака, прэмія, ганаровае званне, медаль, ордэн і інш.Гл.Прэмія, Званні ганаровыя Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь, Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь, Герой працы, Герой Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, Герой Савецкага Саюза.
У., пераважна ваенныя, існавалі яшчэ ў стараж. Грэцыі і Рыме ў выглядзе ганаровых адзнак: вянкоў, залатых ланцугоў, медалёў, бранзалетаў і да т.п. У феад. перыяд, у т. л. на Беларусі, звычайнай і найб. пашыранай У. для военачальнікаў было падараванне зямель, грошай, узвядзенне ў ганаровыя званні, пазней — наданне службовых пасад і чыноў і г.д.