узмацня́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прылада для павелічэння магутнасці або напружання чаго-н.

Электрычны ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмацня́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. узмацня́льнік узмацня́льнікі
Р. узмацня́льніка узмацня́льнікаў
Д. узмацня́льніку узмацня́льнікам
В. узмацня́льнік узмацня́льнікі
Т. узмацня́льнікам узмацня́льнікамі
М. узмацня́льніку узмацня́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узмацня́льнік м., тех. усили́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узмацня́льнік, ‑а, м.

Прылада, прыстасаванне для павелічэння сілы, магутнасці, напружання чаго‑н. Узмацняльнік электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Узмацняльнік 9/43; 10/436 (іл.); 11/431, 436

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

УЗМАЦНЯ́ЛЬНІК у тэхніцы,

прылада, якая павялічвае значэнне нейкай велічыні за кошт энергіі пабочнай крыніцы; адзін з асн. элементаў у многіх галінах тэхнікі. У залежнасці ад віду энергіі адрозніваюць У. электрычныя (гл. Узмацненне электрычных ваганняў), пнеўматычныя (гл. Пнеўматычны пераўтваральнік), гідраўлічныя і механічныя.

Існуюць У., з дапамогай якіх узмацняюць відэасігналы, — відэаўзмацняльнікі; энергію эл.-магн. хваль — квантавыя ўзмацняльнікі; мікрахваль — мазеры; магутнасць сігналу, які падаецца на абмотку ўзбуджэння, — электрамашынныя ўзмацняльнікі; эл. сігналу з дапамогай фотаэл. пераўтваральніка — фотаэлектрычныя ўзмацняльнікі, павялічваюць частату эл. ваганняў — памнажальнікі частаты; павышаюць сілу і скорасць дзеяння асн. механізма або машыны — бустэры. Гідраўлічныя У. выкарыстоўваюць для перамяшчэння кіроўных органаў гідраўл. выканаўчых механізмаў з адначасовым узмацненнем кіроўнага ўздзеяння (напр., на самалётах у сістэмах кіравання рулямі). Шырока выкарыстоўваюцца ў аўтаматыцы, тэлемеханіцы, радыётэхніцы, электроніцы, правадной сувязі, вымяральнай тэхніцы і інш.

Узмацняльнікі: 1 — схема аднатактнага ўзмацняльніка пастаяннага току (T — транзістар, R — рэзістар, E — напружанне крыніцы электрасілкавання, Uув і Uвых — напружанні на ўваходзе і выхадзе, С — стабілітрон); 2 — схема ўзмацняльніка нізкай частаты (магутнасці) з трансфарматарным уваходам (Uув — уваходны сігнал, T — транзістар, Тр — выхадны трансфарматар. Eк і Eзр, — крыніцы пастаяннага току ў ланцугах калектара і зрушэння, Г — гучнагаварыцель).

т. 16, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

узмацня́льнік м. эл., радыё Verstärker m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Узмацняльнік электрычных ваганняў 4/339

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

усили́тель техн. узмацня́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

amplifier [ˈæmplɪfaɪə] n. tech. узмацня́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)