уздрыгну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уздрыгну́ уздрыгнё́м
2-я ас. уздрыгне́ш уздрыгняце́
3-я ас. уздрыгне́ уздрыгну́ць
Прошлы час
м. уздрыгну́ў уздрыгну́лі
ж. уздрыгну́ла
н. уздрыгну́ла
Загадны лад
2-я ас. уздрыгні́ уздрыгні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час уздрыгну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уздрыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. Здрыгануцца, задрыжаць.

У. ад нечаканасці.

Голас уздрыгнуў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і уздрыгнуцца (у 2 знач.).

Шыбы ўздрыгнулі.

|| незак. уздры́гваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уздрыгну́ць сов., однокр.

1. вздро́гнуть;

2. (задрожать) дро́гнуть; содрогну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уздрыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Здрыгануцца; задрыжаць. Стары ўздрыгнуў. Яму здалося, што запыталіся ўсе трое разам. Лупсякоў. Адкрыў [Мікола] вочы і ўвесь уздрыгнуў ад радасці — перад ім стаяла Маечка. Краўчанка. Бусел, які дагэтага стаяў нерухома, уздрыгнуў і хутка паклыпаў насустрач. Аляхновіч. / Пра часткі цела, голас і пад. Але голас .. [Фені] сцішэў і прыкметна ўздрыгнуў. Ракітны. У .. [выкладчыка] ўздрыгнуў левы край рота і левае вока, ён адышоўся і не прамовіў ні слова. Ермаловіч. Уздрыгнулі шырокія бровы, страпянуліся вейкі. Глебка. // перан. Затрымцець. Былі сярод прачытаных слоў і незразумелыя, але сэрца ўздрыгнула, нібы адчула важнасць таго, што даручыў .. [Мані] брат. Місько.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і уздрыгнуцца (у 2 знач.). [Каця] ўключыла матор. Трактар уздрыгнуў і пачаў паволі рухацца. Чарнышэвіч. Шыбы ўздрыгнулі ціха і тонка. Арочка. Пракаціўся гром — аж зямля ўздрыгнула. Мыслівец. // Ускалыхнуцца, гайдануцца (пра агонь, полымя і пад.). Полымя на экране ўздрыгнула і патухла. Гамолка. Раз раніцой, калі ўсміхнулася сонца з-за лесу і дзед Панкрат выйшаў з хаты запрагаць сівага,.. — уздрыгнула нешта паветра, нібы хто кашлянуў чыгунным горлам дзесьці далёка-далёка. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вздро́гнуть сов. уздрыгну́ць, здрыгану́цца, задрыжа́ць, скалану́цца, сцепану́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрыгану́цца, ‑нецца; зак.

Уздрыгнуць. Нага дрыганулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страпяну́ць (стріпяну́ць) ‘страсянуць’ (ТСБМ, Бяльк.), страпяну́ццауздрыгнуць, усхапіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), стрэ́пенуццауздрыгнуць, схапіцца, спахапіцца’ (Растарг.), стрыпыні́ты ‘аслупянець’ (драг., З нар. сл.). Да трапятаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уздры́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уздрыгануць, уздрыгнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздры́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздрыгваць — уздрыгануць, уздрыгнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздры́г, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздрыгануць, уздрыгнуць і уздрыгануцца, уздрыгнуцца; дрыжанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)