Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
узбуджэ́ннеср.
1. (действие) возбужде́ние;
2. возбужде́ние; взви́нчивание;
3. возбужде́ние;
1-3 см. узбуджа́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узбуджэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. узбуджаць — узбудзіць (у 2–4 знач.).
2. Стан актыўнай, напружанай нервовай дзейнасці; хваляванне. Першае нервовае ўзбуджэнне прайшло, але мае сябры паводзяць сябе трывожна.С. Александровіч.Турсевіч прыйшоў у рух і ўзбуджэнне, трос сябра за плечы,.. смяяўся.Колас.— Ага, папаўся! — пераможна махаючы рукамі ад узбуджэння, крычаў пажылы чалавек.Карпюк.
3.Спец. Рэакцыя клеткі, яе частак, тканкі, органа ў адказ на раздражненне з вонкавага ці ўнутранага асяроддзя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБУДЖЭ́ННЕ,
рэакцыя жывой клеткі на раздражненне. Характарызуецца сукупнасцю фіз., фіз.-хім. і функцыян. змен, пераходам ад адноснага фізіял. спакою да дзейнасці, уласцівай дадзенай тканцы або клетцы. У. і звязанае з ім тармажэнне — аснова ўсіх відаў нерв. дзейнасці.
Мясцовае У. адбываецца на ўчастках клетачнай мембраны, якія спецыялізаваны да ўспрымання раздражненняў, што прыходзяць звонку (рэцэптарная мембрана) ці ад інш.нерв. клетак (постсінаптычная мембрана). Звязана з павышэннем выбіральнай пранікальнасці мембраны да паза- і ўнутрыклетачных іонаў, выяўляецца ў выглядзе адмоўнага вагання паверхневага (мембраннага) патэнцыялу. Не мае парога раздражнення і змяняецца па амплітудзе і працягласці ў залежнасці ад уздзеяння раздражняльніка. Пры дасягненні мясц. У. парогавай велічыні ўзнікае У., што распаўсюджваецца, якое адразу набывае макс. амплітуду, таму падпарадкоўваецца закону «ўсё або нічога». У нерв. і мышачных клетках У. суправаджаецца ўзнікненнем патэнцыялу дзеяння (ПД), здольнага без затухання распаўсюджвацца па ўсёй клетачнай мембране, што забяспечвае хуткую перадачу інфармацыі па нерв. валокнах на вял. адлегласць. ПД у мышачных клетках выклікае актывацыю скарачальнага апарату міяфібрылаў (гл.Мышачнае скарачэнне), у канчатках аксонаў нерв клетак — сакрэцыю медыятараў, хім. рэчываў, што ўзбуджаюць або тармозяць работу тканак-мішэней. Мясц. У. непасрэдна адлюстроўвае характарыстыкі раздражняльніка, У, што распаўсюджваецца, кадзіруе іх частатой нерв. імпульсаў, працягласцю імпульснага залпа і здольнае да перадачы гэтай інфармацыі па нерв. правадніках.
Літ.:
Ходоров Б.И. Общая физиология возбудимых мембран. М., 1975;