удо́вы, -ая (разм.).

Які (якая) з’яўляецца ўдаўцом (удавой).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удо́вы

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. удо́вы удо́вая удо́вае удо́выя
Р. удо́вага удо́вай
удо́вае
удо́вага удо́вых
Д. удо́ваму удо́вай удо́ваму удо́вым
В. удо́вы (неадуш.)
удо́вага (адуш.)
удо́вую удо́вае удо́выя (неадуш.)
удо́вых (адуш.)
Т. удо́вым удо́вай
удо́ваю
удо́вым удо́вымі
М. удо́вым удо́вай удо́вым удо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

удо́вы разг. вдо́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удо́вы, ‑ая.

Разм. Які (якая) з’яўляецца ўдаўцом (удавой). Даказана і войнамі, і голадам. Што падаюць раней Мужчыны-волаты. Жанчыны ж Застаюцца жыць удовымі, Засмучаныя думкамі бядовымі. Свірка. А можа дзядзька Ігнат быў у гэты перыяд жыцця ўжо ўдовы? «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удава́, -ы́, мн. удо́вы і (з ліч. 2, 3, 4) удавы́, удо́ў, ж. Жанчына, у якой памёр муж.

|| прым. удаві́ны, -ая, -ае.

Удавіная доля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удава́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. удава́ удо́вы
удавы́
Р. удавы́ удо́ў
Д. удаве́ удо́вам
В. удаву́ удо́ў
Т. удаво́й
удаво́ю
удо́вамі
М. удаве́ удо́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАПКО́Ў (Віктар Яфімавіч) (9.3.1932, Масква — 12.11.1974),

расійскі жывапісец; прадстаўнік «суровага стылю». Скончыў Маскоўскі маст. ін-т (1958). Творы вызначаюцца эмац. узвышанасцю, экспрэсіўнасцю прыглушанага каларыту, плоскаснасцю і лапідарнасцю кампазіцыі, псіхалагізмам і шматпланавасцю вобразаў: цыкл «Роздумы пра жыццё» (1960—70-я г.), «Будаўнікі Брацкай ГЭС» (1960—61), «Партрэт Ігумнава» (1963), «Уладзімірскія мастакі» (1965), «Двое», «Успаміны. Удовы» (абодва 1966), «Паўночная песня» (1968), «Шынель бацькі» (1972), «Добры чалавек была бабка Анісся» (1973), «Восеньскія дажджы» («Пушкін», 1974) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1975.

Літ.:

Манин В. Виктор Попков. М., 1989.

В.Папкоў Успаміны. Удовы. 1966.

т. 12, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛО́ЗНЫ (Мікалай Рыгоравіч) (16.10.1925, в. Княжычы Кіеўскай вобл., Украіна — 7.4.1982),

бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1959). Выкладчык Мінскага маст. вучылішча (з 1959), Бел. тэатр.-маст. ін-та (з 1971). Працаваў у галіне тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта, партрэта. Творам уласціва прыўзнята-эмацыянальнае гучанне, якое ствараецца напружанымі, часта кантрастнымі колеравымі спалучэннямі. Сярод работ: «Студэнты» (1962), «Вызваленая зямля» (1965), «Макі», «Казка», «Коні» (усе 1966), «Сыны» (1967), «Перамога», «Камсамольцы» (абедзве 1968), «Салдаткі» (1969), «9 Мая. Удовы» (1973), «Возера Сялява» (1977), «Сястра» (1980), «Цюльпаны», партрэт А.​М.​Нячаева (абедзве 1981).

М.Залозны. «9 Мая. Удовы». 1973.

т. 6, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

удава́, ‑ы; удовы, удоў; ж.

Жанчына, якая не выйшла замуж пасля смерці мужа. Водгук на чужое гора жыў у .. сэрцы [бабкі Мар’і], бо і сама яна многа зазнала гэтага гора на сваім вяку, рана застаўшыся ўдавою з малымі дзецьмі. Колас. Мужа кулі скасілі — затужыла ўдава: Спаць яму ў магіле — Ёй дзяцей гадаваць. Непачаловіч.

•••

Саламяная ўдава (жарт.) — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлуцы з мужам (пераклад ням. Strohwitwe).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАКА́РАВА (Галіна Кліменцьеўна) (27.12.1919, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1993),

бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1967). Нар. арг. СССР (1980). Скончыла студыю Бел. т-ра імя Я.​Купалы (1938), у якім і працавала. Яркая нац. актрыса. Яе мастацтва было адметнае сакавітасцю сцэнічных фарбаў, праўдзівасцю, багатай моўнай характарыстыкай. Стварыла каларытныя, яркія індывідуальныя нар. характары. Талент М. як глыбока самабытнай актрысы найб. выявіўся ў нац. рэпертуары, найперш у п’есах А.​Макаёнка (многія ролі напісаны спецыяльна для М.): Марыя Кірылаўна («Выбачайце, калі ласка!»), Лушка («Лявоніха на арбіце»), Паліна («Трыбунал», сярэбраны медаль імя А.​Папова 1973; выступала ў гэтай ролі ў спектаклі Маскоўскага т-ра на Малой Броннай), Старая («Святая прастата»), Аксана Смятанкіна («Таблетку пад язык»); а таксама Агата («Паўлінка» Я.​Купалы), Матруна («На крутым павароце» К.​Губарэвіча), Дзятлічыха («Людзі на балоце» паводле І.​Мележа), Ганна, Маці («Вечар», «Парог» А.​Дударава). З інш. роляў: Кабаніха («Навальніца» А.​Астроўскага), Квашня («На дне» М.​Горкага), Лізавета («У мяцеліцу» Л.​Лявонава), Гаспадыня зімоўя («Таня» А.​Арбузава), Старая ўдава з Фларэнцыі («Канец — справе вянец» У.​Шэкспіра). Здымалася ў кіна- і тэлефільмах: баба Шура («Удовы»), Ганна Іванаўна («Развітанне славянкі»), Драздова («Фруза»), мачаха Ганны («Завеі, снежань») і інш. Пра М. зняты дакумент. фільм «Каралеў я не іграла» (1983).

Ю.​М.​Сохар.

Г.К.Макарава.
Г.Макарава ў ролі Маці.

т. 9, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)