уда́рна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
уда́рна ударней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уда́рна нареч. уда́рно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́рна, прысл.

Ударнымі тэмпамі. Працаваў ударна клас, Пахваліў дырэктар нас. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́рна-вярча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уда́рна-вярча́льны уда́рна-вярча́льная уда́рна-вярча́льнае уда́рна-вярча́льныя
Р. уда́рна-вярча́льнага уда́рна-вярча́льнай
уда́рна-вярча́льнае
уда́рна-вярча́льнага уда́рна-вярча́льных
Д. уда́рна-вярча́льнаму уда́рна-вярча́льнай уда́рна-вярча́льнаму уда́рна-вярча́льным
В. уда́рна-вярча́льны (неадуш.)
уда́рна-вярча́льнага (адуш.)
уда́рна-вярча́льную уда́рна-вярча́льнае уда́рна-вярча́льныя (неадуш.)
уда́рна-вярча́льных (адуш.)
Т. уда́рна-вярча́льным уда́рна-вярча́льнай
уда́рна-вярча́льнаю
уда́рна-вярча́льным уда́рна-вярча́льнымі
М. уда́рна-вярча́льным уда́рна-вярча́льнай уда́рна-вярча́льным уда́рна-вярча́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уда́рна-кла́вішны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уда́рна-кла́вішны уда́рна-кла́вішная уда́рна-кла́вішнае уда́рна-кла́вішныя
Р. уда́рна-кла́вішнага уда́рна-кла́вішнай
уда́рна-кла́вішнае
уда́рна-кла́вішнага уда́рна-кла́вішных
Д. уда́рна-кла́вішнаму уда́рна-кла́вішнай уда́рна-кла́вішнаму уда́рна-кла́вішным
В. уда́рна-кла́вішны (неадуш.)
уда́рна-кла́вішнага (адуш.)
уда́рна-кла́вішную уда́рна-кла́вішнае уда́рна-кла́вішныя (неадуш.)
уда́рна-кла́вішных (адуш.)
Т. уда́рна-кла́вішным уда́рна-кла́вішнай
уда́рна-кла́вішнаю
уда́рна-кла́вішным уда́рна-кла́вішнымі
М. уда́рна-кла́вішным уда́рна-кла́вішнай уда́рна-кла́вішным уда́рна-кла́вішных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уда́рно нареч. уда́рна;

уда́рно рабо́тать уда́рна працава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІБРАМО́ЛАТ,

ударна-вібрацыйная машына для забівання і выцягвання з грунту паляў, шпунтоў, труб, а таксама для ўшчыльнення грунту, бетону і інш. Вібратар вібрамолата злучаецца з нагалоўнікам пагружальнага элемента спружыннай падвескай і разам з вібрацыйным уздзеяннем перадае яму ўдарныя імпульсы, што інтэнсіфікуе, напр., працэс забівання. Найб. пашыраны вібрамолат з 2 электрарухавікамі. Гл. таксама Вібрацыйная тэхніка.

Схема вібрамолата: 1 — вібраўзбуджальнік ваганняў; 2 — дэбаланс; 3 — баёк; 4 — кавадла; 5 — спружынны падвес; 6 — паля.

т. 4, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАМО́К,

1) прыстасаванне для запірання памяшканняў, ёмістасцей, скрынь, шафаў і інш. Вядомы з 2-га тыс. да н.э. (Асірыя, Вавілон, Егіпет). Бываюць бессувальдныя (сакрэт забяспечваецца ў асн. профілем замочнай шчыліны), сувальдныя (з наборам рознафігурных рухомых пласцінак — сувальд, якім адпавядаюць выступы ключа), цыліндравыя (сувальды зроблены ў выглядзе штыфтоў), сакрэтныя (з літарным або лічбавым шыфрам); здымныя (у т. л. вісячыя) і нерухомыя (убудаваныя, уразныя, накладныя), а таксама спец. З. для ювелірных вырабаў.

2) Прыстасаванне, якое забяспечвае стопаранне рухомых частак машын і механізмаў. Напр., З. гаечны перашкаджае самаадкручванню гаек і інш. разьбовых дэталей пры рабоце машын.

3) Спец. злучэнне нерухомых частак драўляных канструкцый, зрубаў.

4) У агнястрэльнай зброі прыстасаванне для запальвання кідальнага снарада пры выстрале. Зброевыя З.: кнотавы (вядомы з 15 ст.), калясцовы (з вярчальным колам для высякання іскраў з крэменю, канец 15 — пач. 16 ст.), ударна-крамянёвы (16 ст.), ударнакапсульны (пач. 19 ст.).

т. 6, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАМЯНЁВАЯ ЗБРО́Я,

ручная гладкаствольная або наразная агнястрэльная зброя (ружжо, пісталет) з крамянёвым (калясцовым або ўдарна-крамянёвым) замком. Узнікла ў 16 ст. Прынцып яе дзеяння заключаўся ў тым, што запальванне зарада адбывалася пры дапамозе іскраў, што высякаліся крэменем пры трэнні стальнога кольца (калясцовы замок, ужываўся да канца 16 ст.) ці ў момант яго ўдару аб крэсіўную пласцінку (ударна-крамянёвы замок, што выцесніў калясцовы). К.з. была на ўзбраенні многіх армій свету, у т. л. ў ВКЛ. Найб. пашыраныя яе ўзоры ва Усх. Еўропе мелі калібр 17,5—21,5 мм, масу 4,0—5,6 кг, далёкасць стральбы ад 140 да 800 м, скарастрэльнасць 1 стрэл за 1—1,5 мін (гладкаствольныя) і 1 стрэл за 5 мін (наразныя, з тугім загонам кулі). У сярэдзіне 19 ст. ўсюды заменена ўдарнай зброяй — вінтоўкай з ударным замком (з выкарыстаннем капсуля).

Да арт. Крамянёвая зброя. Крамянёвыя ружжы: 1 — з кольцава-крамянёвым замком; 2 — з крамянёвым ударным замком; 3 — расійскае пяхотнае ўзору 1826.

т. 8, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАНАТАМЁТ,

пераважна пераносная агнястрэльная зброя, прызначаная для паражэння браніраваных цэляў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка гранатай.

Гранатамёты бываюць: дынамарэактыўныя (пач. скорасць гранаце надае энергія газаў, якія ўтвараюцца пры згаранні стартавага зарада ў ствале), рэактыўныя (скорасць гранаты забяспечваецца сваім рэактыўным рухавіком), актыўныя і актыўна-рэактыўныя (скорасць забяспечваецца зарадам, які згарае ў ствале, закрытым з казённай часткі); ручныя, вінтовачныя (ружэйныя), станковыя і інш.; процітанкавыя і проціпяхотныя; гладкаствольныя і наразныя, з раздымнымі і складанымі стваламі. Ручныя прыстасаваны для стральбы з рук або сошак; вінтовачныя — для стральбы з вінтоўкі або аўтамата пераважна проціпяхотнымі вінтовачнымі гранатамі за кошт энергіі халастога або баявога патрона. Эфектыўная і прыцэльная далёкасць стральбы вінтовачных гранатамётаў адпаведна да 100 і 400 м, ручных да 500 і 1000 м, станковых да 1 і 2 км; калібр ручных гранатамётаў 30—112 мм, маса звычайна 8 кг; баявая скарастрэльнасць станковых да 100 стрэлаў за мінуту (такія гранатамёты могуць устанаўлівацца на танках, бронетранспарцёрах, баявых машынах пяхоты, верталётах, катэрах і інш.). Ручныя гранатамёты з’явіліся ў гады 2-й сусв. вайны: «Базука» (ЗША), фаустпатрон (аднаразовага дзеяння, Германія).

Ручны процітанкавы гранатамёт: 1 — ударна-спускавы механізм; 2,3 — механічны і аптычны прыцэлы; 4 — раструб.

т. 5, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)