угры́зціся, -зу́ся, -зе́шся, -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; угры́зся, -зла́ся, -ло́ся; -зі́ся; зак., у каго-што.

Моцна ўчапіцца зубамі.

|| незак. угрыза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угры́зціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. угрызу́ся угрызё́мся
2-я ас. угрызе́шся угрызяце́ся
3-я ас. угрызе́цца угрызу́цца
Прошлы час
м. угры́зся угры́зліся
ж. угры́злася
н. угры́злася
Загадны лад
2-я ас. угрызі́ся угрызі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час угры́зшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

угры́зціся сов., разг. вгры́зться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑зёмся, ‑зяцеся; пр. угрызся, ‑лася; зак.

Грызучы што‑н., моцна ўчапіцца зубамі. [Халуста] угрызся гнілымі, але драпежнымі зубамі ў мяса, доўга жаваў яго без хлеба. Чарнышэвіч. // перан. Разм. Глыбока ўесціся, упіцца ў што‑н. Угрызлася піла ў дрэва. □ [Барыс:] — А было так: зямля — цэмент. Нарогамі не ўгрызціся ў цвёрдую, закасцянелую цаліну. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вгры́зться сов., разг. угры́зціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угрыза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да угрызціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wgryźć się

зак.

1. угрызціся;

2. перан. паглыбіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уе́сціся 1, уесца; уядуцца; пр. уеўся, уелася; зак.

1. Глыбока пранікнуць, упіцца ў што‑н. (пра фарбу, пыл і пад.). У натруджаныя рукі Антона Пятровіча ўеліся драбнюсенькія пылінкі металу. Даніленка. У лазні Сымон старанна мыў рукі, бо ў іх яшчэ ў першы дзень работы ўелася смала. Чарнышэвіч. Сухі пыл уеўся за дзень у твар, укрыў плечы. Пташнікаў. // перан. Глыбока ўкараніцца. Уеліся прафесійныя звычкі. // перан. Разм. Вельмі захапіцца чым‑н., глыбока ўнікнуць у што‑н. Уесціся ў работу. □ Два вяскоўцы ля акна ўеліся ў карту. Шынклер. Бацька мой, патроху, вельмі ў чытанне ўеўся. Гарэцкі.

2. Урэзацца, упіцца; угрызціся. Моцна скруцілі Міколку рукі назад, аж уеліся рамяні ў цела. Лынькоў. Піла хутка ўелася ў мякіш сасновай кары. Галавач. Шчоўкнула, уелася ў грудзі Кароткая чарга!.. Лойка.

3. перан. Разм. Надоўга застацца ў памяці, сэрцы і пад. Звон ходзікаў на ўсё жыццё ўеўся ў памяць Аксёну. Дуброўскі.

•••

Уесціся ў косці (пячонкі) — вельмі надаесці, апрацівець.

уе́сціся 2, уемся, уясіся, уесца; уядзімся, уясцеся, уядуцца, пр. уеўся, уелася; зак.

Разм.

1. Прывыкнуць да якой‑н. стравы, корму; пачаць добра есці.

2. (часцей з адмоўем «не»). Наесціся (пра што‑н. вельмі смачнае). Аздоблен квас быў і грыбамі, Выключна ўсё баравічкамі; Цыбуля, перчык, ліст бабковы — Ну, не ўясіс[я]!.. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)