увянча́ць гл. вянчаць, увенчваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увянча́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. увянча́ю увянча́ем
2-я ас. увянча́еш увянча́еце
3-я ас. увянча́е увянча́юць
Прошлы час
м. увянча́ў увянча́лі
ж. увянча́ла
н. увянча́ла
Загадны лад
2-я ас. увянча́й увянча́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час увянча́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увянча́ць сов., в разн. знач. увенча́ть;

у. прэ́міяй ле́пшы твор маста́цтва — увенча́ть пре́мией лу́чшее произведе́ние иску́сства;

у. буды́нак ве́жай — увенча́ть зда́ние ба́шней

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., звычайна чым.

1. каго-што. Ушанаваць вянком, лаўрамі. Увянчаць чэмпіёна лаўровым вянком.

2. што. Закончыць, завяршыць верхнюю частку чаго‑н. Увянчаць будынак купалам. □ Антэну [Антось] увянчаў крыжавінай, наснаваў на ёй ромб дроту і ўзняў метраў на пятнаццаць над дахам. Ракітны. // перан. Паспяхова завяршыць што‑н. Выдатныя радкі! Яны дастойна ўвянчалі цыкл «Юнацкі свет», новымі фарбамі ўзбагацілі вобраз яга [А. Куляшова] героя. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увянча́ць кніжн.

1. krönen vt;

2. (кветкамі і г. д.) schmücken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уве́нчваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Ушаноўваць вянком, лаўрамі.

У. чэмпіёна лаўровым вянком.

2. што. Тое, што і вянчаць (у 2 знач.).

|| зак. увянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.).

|| наз. уве́нчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. каго. Аб’ядноўваць шлюбам па царкоўным абрадзе.

В. маладых.

2. перан., што. Завяршаць сабой, знаходзячыся зверху чаго-н.

Вежу вянчала рубінавая зорка.

|| зак. павянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.), звянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.) і увянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 2 знач.).

|| наз. вянча́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. вянча́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увенча́ть сов. увянча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уве́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да увянчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увянча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. увянчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)