увалі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. увалю́ся ува́лімся
2-я ас. ува́лішся ува́ліцеся
3-я ас. ува́ліцца ува́ляцца
Прошлы час
м. увалі́ўся увалі́ліся
ж. увалі́лася
н. увалі́лася
Загадны лад
2-я ас. увалі́ся увалі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час увалі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увалі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., ува́ліцца; зак.

Пра сукно, шэрсць: ушчыльніцца ў працэсе валення, стаць цвёрдым.

Сукно добра ўвалілася.

|| незак. ува́львацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увалі́цца¹, увалю́ся, ува́лішся, ува́ліцца; зак.

1. у што. Упасці ўнутр чаго-н.

У. ў сажалку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць упалым.

Шчокі ўваліліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абрушыцца ўнутр чаго-н. (разм.).

Увалілася страха гумна.

4. Увайсці з шумам, цяжка (разм.).

У хату ўваліўся цэлы натоўп.

|| незак. ува́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увалі́цца I сов.

1. в разн. знач. ввали́ться;

у. ў я́му — ввали́ться в я́му;

у хво́рага ўвалі́ліся во́чы — у больно́го ввали́лись глаза́;

у пако́й ~лі́ўся нато́ўп хлапчуко́ў — в ко́мнату ввали́лась толпа́ мальчи́шек;

2. (внутрь) обру́шиться, провали́ться;

столь ~лі́лася — потоло́к обру́шился (провали́лся);

не капа́й друго́му я́мы, сам ~лішся ў яе́посл. не рой друго́му я́мы, сам в неё упадёшь

увалі́цца II сов. уваля́ться;

сукно́і́лася — сукно́ уваля́лось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увалі́цца 1, увалюся, увалішся, уваліцца; зак.

1. Упасці, праваліцца куды‑н. Каб не ўваліцца ўпоцемках у якую-небудзь яму, Пераход увесь час глядзеў сабе пад ногі. Кулакоўскі. Зімою, у самыя маразы .. гусак у калодзеж уваліўся. Лобан. // Укуліцца, з ходу сесці (у вазок, калёсы, кузаў машыны і пад.). Калі .. [Сотнікаў] неяк уладкаваўся поруч з таварышам, паліцай уваліўся ў сані ззаду. Быкаў. [Вугальнік] адразу, выйшаўшы ад дырэктара, уваліўся ў сані .. і пагнаў каня. Пташнікаў.

2. Стаць упалым. Уваліліся грудзі. У казы бакі ўваліліся. □ Вочы [палкоўніка] пачырванелі ад бяссонных начэй, шчокі ўваліліся. Шамякін. І Нюра вельмі пахудзела, пахудзела і пастарэла. Шчокі ўваліліся, каля губ маршчыны. Вочы сумныя. Арабей. Рыгор Данілавіч пахудзеў, вочы глыбока ўваліліся, на твары .. жоўтыя плямы. Хведаровіч.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Праваліцца, абваліцца; абрушыцца ўнутр чаго‑н. Увалілася страха гумна на ток. // Асесці. [Загароўская:] — Увесну сорак пятага года я з дзецьмі прыйшла, каб прыбраць магілу салдата. За зіму магіла ўвалілася. Я сказала, што трэба падсыпаць зямлі, а сама з групай дзяцей пайшла ў лес, каб зрабіць вянок. Гурскі.

4. Разм. Цяжка, з шумам, грукатам увайсці куды‑н.; уварвацца няпрошаным. Тое, што столькі мужчын увалілася адразу ў хату, мусіць, спалохала гаспадыню. Сабаленка. Многія пачалі развітаецца з маладажонамі, і тады ў залу ўваліўся Ігар Раеўскі. Даніленка. // перан. Нечакана ўзнікнуць; укінуцца. У вёску ўваліўся тыфус, перахварэлі ім усе і ў нашай сям’і. Хадкевіч. Быў выпадак, калі ўзвод напаткала вельмі цяжкая бяда — уваліўся сыпняк. Кулакоўскі.

увалі́цца 2, уваліцца; зак.

Стаць цвёрдым, ушчыльніцца ў працэсе валення (пра сукно, шэрсць). Сукно добра ўвалілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увалі́цца

1. (упасці) herinfallen* vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць); hininfallen* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць);

2. (з грукатам увайсці) herinplatzen vi (s), herinstürzen vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць); hininstürzen vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць);

увалі́цца ў ха́ту ins Haus stürzen;

3. (зрабіцца ўпалым) infallen* vi (s), insinken* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шабулды́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

3 шумам, хутка ўпасці, уваліцца ў ваду, балота і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўва́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Уваліцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апа́рына, -ы, мн. -ы, -рын, ж. (разм.).

Паглыбленае месца на балоце, якое не зарасло травою ці мохам; акно.

Уваліцца ў апарыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уваля́ться увалі́цца, звалі́цца; см. ува́ливатьсяII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)