увабра́ць, убяру́, убярэ́ш, убярэ́; убяро́м, убераце́, убяру́ць; увабра́ў, -ра́ла; убяры́; увабра́ны; зак.

1. што. Паступова паглынуць, уцягнуць, усмактаць у сябе.

Зямля ўвабрала ваду.

2. што. Заправіць, усунуць унутр чаго-н.

У. кашулю ў штаны.

3. што. З’есці без астатку (разм.).

У. місу капусты.

4. каго. Схапіць, захапіць (разм.).

Разведчыкі ўвабралі фашыста.

|| незак. убіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увабра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. убяру́ убяро́м
2-я ас. убярэ́ш убераце́
3-я ас. убярэ́ убяру́ць
Прошлы час
м. увабра́ў увабра́лі
ж. увабра́ла
н. увабра́ла
Загадны лад
2-я ас. убяры́ убяры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час увабра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увабра́ць сов., разг.

1. (поглотить) впита́ть, вобра́ть, впить;

2. ухвати́ть, схвати́ть;

у. за каўне́р — схвати́ть (ухвати́ть) за воротни́к;

3. схвати́ть, захвати́ть;

разве́дчыкі ўвабра́лі фашы́ста — разве́дчики схвати́ли (захвати́ли) фаши́ста;

4. пойма́ть;

ён сёння до́брага шчупака́ ўвабра́ў — он сего́дня изря́дную щу́ку пойма́л;

5. разг. съесть;

у. мі́су капу́сты — съесть ми́ску капу́сты;

6. запра́вить;

у. кашу́лю ў штаны́ — запра́вить руба́шку в брю́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увабра́ць, убяру, убярэш, убярэ; убяром, убераце; пр. увабраў, ‑брала; зак., каго-што (пераважна ў пр. часе).

1. Паступова паглынуць (ваду, паветра і пад.); уцягнуць унутр; усмактаць. «Тут скрозь балоты, — пісаў нам Сяргей .. — Прыпяць не наспявае ўвабраць усю ваду». Хомчанка. [Алесь] уздыхнуў так, як быццам хацеў увабраць у сябе ўсё паветра, што было навокал. Броўка. [Камета] ўвабрала вельмі мала святла з навакольнае прасторы, але пры пэўнай спрактыкаванасці яе можна заўважыць простым вокам. Шыцік. // Падабраць, заправіць унутр чаго‑н. [Васіль] зашпіліў верхні гузік касавароткі і нават увабраў пад кепку непакорны віхорчык валасоў. Кулакоўскі. Доўгую белую кашулю [мужчына] увабраў у штаны і па штанах туга падперазаўся саматканым паяском. Галавач. // Уцягнуць, утуліць (шыю, галаву і пад.). Стаіць Рыгор Варанец у варотах .. Галаву ў каўнер увабраў. Крапіва. Волак увабраў шыю, адразу паменшаў і баязліва паглядзеў у вочы Блажэвічу. Няхай. Люся ўвабрала ў плечы галаву, сціснулася. Шашкоў. // Умясціць куды‑н. У клецях — тканіны ядвабныя, Футры, сувоіны кужалю... Усё, што пакоі прывабныя Сквапна ўвабраць не падужалі. Дзяргай. // перан. Успрыняць, засвоіць. Зямля бацькоў, Лагойшчына мая,.. На ўсё жыццё ўвабраў у сэрца я Тваіх кастроў і боек дым гаркавы. Гілевіч. Лабановіч увабраў у сябе погляды, думкі, настроі працоўнай сялянскай масы, з якой ён выйшаў. Казека. Музыка-сын спяваў на дзіва. У сваю душу ён увабраў І лісця подых палахлівы, І ціхі шэпт пушчанскіх траў. Кляўко.

2. Разм. З’есці ўсё без разбору, без астатку. [Зайцаў:] — Варэнікаў .. украінскіх з вішнямі я зараз бы цэлае вядро ўвабраў... Даніленка.

3. (са словамі «у сябе»). Уключыць у свой склад, аб’яднаць. Лясная брыгада ўвабрала ў сябе ўсіх людзей. Трэба было да вясны ссячы і прывесці ў парадак дзялянку. Ермаловіч.

4. што і за што. Разм. Моцна ўхапіць, схапіць што‑н. Увабраць кол. Увабраць за чуб.

5. Разм. Схапіць, захапіць. [Шабанок:] Дык от мы, утраіх, згаварыліся ўвабраць аднаго фашыста. Кучар. [Салдат:] — Нам, разведчыкам, і то рэдка ўвабраць удаецца такога важнецкага языка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увабра́ць (уцягнуць унутр, усмактаць) insaugen* vt, ufsaugen* vt, перан. in sich ufnehmen*;

увабра́ць у сябе́ ваду́ das Wsser ufsaugen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

убіра́ць гл. убраць, увабраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вобра́ть сов. увабра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

впита́ть сов.

1. увабра́ць; (всосать) усмакта́ць; (втянуть) разг. уцягну́ць;

2. перен. успрыня́ць; увабра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усмакта́ць, -макчу́, -мо́кчаш, -мо́кча; -макчы́; -макта́ны; зак., што.

Увабраць у сябе, паглынуць; усмактаць.

Зямля ўсмактала вільгаць.

|| незак. усмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убіра́ць гл. убраць, увабраць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)