Убогія (катэгорыя сялян) 10/168

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

убо́гі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. убо́гі убо́гая убо́гае убо́гія
Р. убо́гага убо́гай
убо́гае
убо́гага убо́гіх
Д. убо́гаму убо́гай убо́гаму убо́гім
В. убо́гі (неадуш.)
убо́гага (адуш.)
убо́гую убо́гае убо́гія (неадуш.)
убо́гіх (адуш.)
Т. убо́гім убо́гай
убо́гаю
убо́гім убо́гімі
М. убо́гім убо́гай убо́гім убо́гіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

убо́гая

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. убо́гая убо́гія
Р. убо́гай убо́гіх
Д. убо́гай убо́гім
В. убо́гую убо́гіх
Т. убо́гай
убо́гаю
убо́гімі
М. убо́гай убо́гіх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

убо́гі

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. убо́гі убо́гія
Р. убо́гага убо́гіх
Д. убо́гаму убо́гім
В. убо́гага убо́гіх
Т. убо́гім убо́гімі
М. убо́гім убо́гіх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

squalid [ˈskwɒlɪd] adj. derog.

1. убо́гі, мізэ́рны, занядба́ны; жабра́цкі;

squalid slums убо́гія трушчо́бы;

a squalid house занядба́ны дом

2. бры́дкі; ні́зкі, по́длы;

a squalid rascal няго́днік, падлю́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

убо́гі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў беднасці, бедны. Зімняя ночка. Стужа ў полі. Вецер сярдзіты гудзе... К вёсцы ўбогай ціха, паволі Хтось незнаёмы ідзе. Чарот. Калісьці гэта быў убогі шляхецкі засценак. С. Александровіч. // Які сведчыць аб беднасці; уласцівы бедняку. Аднойчы, прыгнаўшы з пашы карову, Антон убачыў у сваёй убогай хаціне двух салдат. Сабаленка. Адкупнік агледзеў убогі хатні скарб, скрывіўся. Якімовіч.

2. Разм. Які мае калецтва, фізічны недахоп. Пышная душа ва ўбогім целе. Прыказка. / у знач. наз. убо́гі, ‑ага, м.; убо́гая, ‑ай, ж. [Андржаяка:] Па дарозе я спаткаў Ці то ўбогую, ці проста багамолку. Клімковіч.

3. Нязначны (па аб’ёму, колькасці); небагаты. Убогія сродкі. □ Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі. Багдановіч. // Недасканалы, прымітыўны. Убогая тэхніка. // Пазбаўлены раскошы і ўпрыгожанняў; просты. Паўлюк нёс аднекуль з запечча маленькую ўбогую газовачку. Зарэцкі. // Варты жалю. [Валодзя:] — Бачыш, які ў .. [вёскі] цяпер убогі выгляд. А глянула б ты перад вайной на яе з гэтага ўзгорка! Стаяла цэлая града дубоў. Федасеенка.

4. Бедны па зместу. Убогі спектакль. Убогая фантазія. // Абмежаваны духоўна. Слухайце музыку .. Прымайце яе праз свае ўяўленні, праз вобразы свайго жыцця!.. Толькі злыя і ўбогія душы ніколі не спазнаюць музыку. Вітка. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)