Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
УБА́НГІ (Ubangi, Oubangui),
рака ў Цэнтр. Афрыцы, правы прыток р. Конга. Цячэ па межах Дэмакр. Рэспублікі Конга з Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай і Рэспублікай Конга. Утвараецца ад сутокаў рэк Мбому і Уэле. Даўж. ад вытоку р. Уэле каля 2,3 тыс.км, пл.бас. 773 тыс.км². Шмат быстрынь і парогаў. Паводкі з сак. да ліст. (у перыяд дажджоў). Сярэдні расход вады каля 7 тыс.м³/с. Суднаходная на 650 км ад г. Бангі (Цэнтральнаафр. Рэспубліка), у сезон дажджоў — ад зліцця вытокаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Убангі-Шары-Чад (калонія) 11/143, 173
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛЕ (Uele),
рака на Пн Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, левая састаўляючая р.Убангі (бас.р. Конга). Даўж. больш за 1000 км, пл.бас. каля 140 тыс.км². Вытокі ў Сініх гарах, на З ад воз. Мабуту-Сесе-Сека, у верхнім цячэнні наз. Кібала. Сярэдні гадавы расход вады каля 1700 м³/с. Парожыстая, несуднаходная. Выкарыстоўваецца для арашэння.
палітыка-адм. аб’яднанне франц.калан. уладанняў у Зах. Афрыцы, ген.-губернатарства. Створана ў 1910. Адм. цэнтр — г. Бразавіль. Скасавана ў 1958, пасля таго як калоніі ФЭА — Сярэдняе Конга (цяпер Рэспубліка Конга), Габон, Убангі-Шары (цяпер Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка) і Чад атрымалі статус аўт. рэспублік у складзе Франц.Супольніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНГІ́ (Bangui),
горад, сталіца Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР). Вылучаны ў асобную адм. адзінку, прыраўнаваную да прэфектуры. Засн. ў 1889. 597 тыс.ж. (1988). Порт на р.Убангі (прыток Конга). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. і культ. цэнтр краіны. Праз порт Бангі праходзіць увесь знешні гандаль ЦАР і часткова дзяржавы Чад. Тэкст. камбінат; харчасмакавая прам-сць. Шліфоўка алмазаў. Зборка радыёпрыёмнікаў. Абутковая і швейная ф-кі. Ун-т.
ЦАР, дзяржава ў Цэнтр. Афрыцы. Мяжуе на З і ПдЗ з Камерунам, на Пд — з Рэспублікай Конга і Дэмакр. Рэспублікай Конга, на ПнЗ — з Рэспублікай Чад, на ПнУ — з Суданам. Пл. 623 тыс.км². Нас. 3642 тыс.чал. (2002). Афіц. мова — французская, найб. пашырана — санго. Сталіца — г.Бангі. Падзяляецца на 16 прэфектур. Нац. свята — Дзень абвяшчэння рэспублікі (1 снежня).
Дзяржаўны лад. Ц.Р. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1994. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным прамым галасаваннем на 6 гадоў. Заканад. ўлада належыць Нац. сходу — парламенту (85 дэпутатаў, выбіраюцца на 5 гадоў). Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць прэзідэнт і ўрад.
Прырода. Большая ч.тэр. занята ўзв. Азандэ (сярэднія выш. 600—900 м). Над ім узвышаюцца астанцовыя гранітныя масівы Ядэ на З і Фертыт на У (выш. да 1388 м, г. Нгая). На Пн узвышша паступова пераходзіць у забалочаную раўніну паўд. ускраіны ўпадзіны Чад. Карысныя выкапні: алмазы, уранавыя, медныя, жал., нікелевыя і кобальтавыя руды, нафта. Клімат экватарыяльны мусонны, гарачы. Сярэднія т-ры самага цёплага месяца (ліп.) у г. Бангі 31 °C, самага халоднага (студз.) 21 °C. Гадавая колькасць ападкаў ад 1000—1200 мм на Пн да 1500—1600 мм на Пд. Гал. рэкі — Убангі, Санга (бас.р. Конга), на Пн рэкі сістэмы Шары (Уам, Грыбінгі). У расл. покрыве пераважаюць высакатраўныя саванны і рэдкастойныя лістападныя і вечназялёныя лясы (сырнае дрэва, тамарынд, барасавая пальма) на чырв. латэрытных глебах. Уздоўж рэк — галерэйныя лясы, на Пд вільготнаэкватарыяльныя лясы з каштоўнай драўнінай (чорнае, чырв. дрэва) на чырвона-жоўтых латэрытных глебах. У складзе жывёльнага свету шмат млекакормячых (сланы, насарогі, буйвалы, антылопы, жырафы, малпы); з драпежнікаў — ільвы, леапарды, гіены; у рэках — гіпапатамы, кракадзілы; птушкі, змеі, яшчаркі, насякомыя, у т. л. муха цэцэ. Нац. паркі: Андрэ-Фелікс, Бамінгі-Бангоран, Сен-Флорыс і інш.
Насельніцтва. Большасць насельніцтва належыць да банту і адамаўа-ўсх. моўных падгруп. Паўсюдна жывуць байя (33%), банда (27%), манджыа (13%), на Пн — сара (10%), уздоўж р.Убангі — бубангі, на З — зандэ, у лясных раёнах — пігмеі бінга і інш. Еўрапейцаў 6,5 тыс.чал., у т. л. 3,6 тыс. французаў. Сярод вернікаў прыхільнікаў мясц.традыц. вераванняў 35%, пратэстантаў і католікаў па 25%, мусульман 15% (2002). Сярэдняя шчыльн. 5,8 чал. на 1 км². Больш заселены паўд. і паўд.зах. раёны — каля 10 чал. на 1 км². Натуральны прырост 1,9%. Гар. насельніцтва 20%. Найб. гарады (тыс.ж., 1990): Бангі — 706, Бамбары — 50, Бербераты — 42, Буар — 40, Басангоа — 32.
Гаспадарка. ЦАР — слабаразвітая агр. краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) 4,6 млрд.дол., каля 1,3 тыс.дол. на 1 чал. (2001). У структуры ВУП доля сельскай гаспадаркі — 55%, прам-сці — 20%, сферы паслуг — 25%. Вял. роля ў эканоміцы, пераважна ў сельскай і лясной гаспадарцы, горназдабыўной прам-сці, належыць замежнаму капіталу, у асн. французскаму. У сельскай гаспадарцы занята 80% эканамічна актыўнага насельніцтва. Апрацоўваецца 3,1% тэр. (1931 тыс.га). Пераважаюць дробныя натуральныя сялянскія гаспадаркі. Асн. экспартныя культуры: бавоўна (збор 37 тыс.т), кава (12,4 тыс.т), тытунь (618 т). Для ўнутр. спажывання вырошчваюць маніёк, кукурузу, на Пн — сорга і проса, у далінах рэк Кота і Лабас — рыс. Прыгараднае агародніцтва (гарбузы, фасоля, таматы) і садоўніцтва (манга, авакада, папайя, цытрусавыя). Жывёлагадоўля адгонна-качавая, малапрадукцыйная, ёй шкодзіць муха цэцэ. Гадуюць (млн. галоў, 1997) буйн. раг. жывёлу (2,99), коз (2,35), свіней (0,6), авечак (0,2), курэй (3,9). Улоў рыбы 12,9 тыс.т (1999). Штогод нарыхтоўваюць больш за 200 тыс.м³ драўніны каштоўных парод. Прам-сць развіта слаба. Здабыча алмазаў (каля 430 тыс. каратаў штогод) і золата (каля 190 кг). Апрацоўка алмазаў (5% аб’ёму) у г. Бангі. У краіне каля 130 прамысл. прадпрыемстваў, пераважна па перапрацоўцы с.-г. сыравіны. Вылучаюцца тэкст. (баваўняны камбінат, абутковая і швейная ф-кі ў г. Бангі, першасная апрацоўка бавоўны ў гарадах Бамбары, Басангоа, Грымары) і харч. (алейная, мукамольная, піваварная, тытунёвая) прам-сць. Ёсць лесаапр., металаапр., зборачныя (радыёпрыёмнікі, веласіпеды) і хім. прадпрыемствы. Вытв-сць электраэнергіі 104 млн.кВт∙гадз (2000), пераважна на ГЭС (Боалі-1 і Боалі-2 на р.Мбалі). Транспарт аўтамаб., водны, паветраны. Чыгунак няма. Даўж. аўтадарог 23,8 тыс.км, у т. л. 429 км з асфальтаваным пакрыццём (2000), водных шляхоў — 900 км. Гал. рачны порт і міжнар. аэрапорт — Бангі. Экспарт (166 млн.дол., 2000) алмазаў (54%), драўніны (16%), бавоўны, кавы, тытуню. Імпарт (154 млн.дол., 2000) харч. прадуктаў, тэкстылю, нафтапрадуктаў, машын і абсталявання, хімікатаў, медыкаментаў і інш.Асн.гандл. партнёры: Францыя, краіны Бенілюкс, Германія, Камерун, Японія, Кот-д’Івуар. Грашовая адзінка — франк КФА (Афр.фін.т-ва).
Гісторыя. Гісторыя ЦАР да еўрап. каланізацыі вывучана слаба. У 16 ст. яе тэр. ў складзе дзяржавы Гаога, у 17—19 ст. — дзяржаў Вадаі, Багірмі і Рабаха дзяржавы. У 1889 сюды пранікла франц.ваен. экспедыцыя, якая засн. форт Бангі; да пач. 20 ст. Францыя падпарадкавала ўсе гэтыя землі. У 1904—14 тэр. ЦАР у складзе калоніі Убангі-Шары—Чад, пасля аддзялення ў 1914 Чада — асобная калонія Убангі-Шары ў складзе Франц. Экватарыяльнай Афрыкі, з 1946 — «заморская тэрыторыя» Францыі. У 1949 створаны Рух сац. эвалюцыі Чорнай Афрыкі (МЕСАН), прадстаўнікі якога ў 1957 узначалілі першы афр. ўрад Убангі-Шары. 1.12.1958 Убангі-Шары пад назвай ЦАР абвешчана аўт. дзяржавай у складзе Франц.Супольніцтва. У 1959 прынята 1-я канстытуцыя ЦАР. З 13.8.1960 ЦАР — незалежная дзяржава на чале з лідэрам МЕСАН Д.Дако. У 1962 забаронены ўсе паліт. партыі, акрамя МЕСАН. У выніку дзярж. перавароту 1.1.1966 уладу захапіў палк. Ж.Б.Бакаса; распушчаны парламент і скасавана канстытуцыя. У 1976 ЦАР абвешчана Цэнтр.-Афр. імперыяй, а Бакаса — імператарам. Жорсткія рэпрэсіі, у прыватнасці, забойства больш як 100 школьнікаў у Бангі, прывялі да ўмяшання Францыі, з дапамогай якой Бакаса ў кастр. 1979 скінуты, адноўлена рэспубліка на чале з прэзідэнтам Дако. У лют. 1981 прынята новая канстытуцыя ЦАР. У выніку дзярж. перавароту 1.9.1981 улада перайшла да Ваен.к-таНац. адраджэння на чале з ген. А.Калінгбам (з 1984 прэзідэнт ЦАР).
У пач. 1990-х г. пачалася дэмакратызацыя паліт. рэжыму, дазволена шматпартыйнасць. На першых шматпарт. выбарах 1993 прэзідэнтам ЦАР выбраны А.Ф.Патасе (у 1998 перавыбраны на 2-і тэрмін). У 1994 прынята новая канстытуцыя ЦАР. Тым не менш, унутрыпаліт. становішча ЦАР заставалася няўстойлівым. У сак. 2003 урад Патасе скінуты паўстанцамі на чале з ген. Ф.Базізе.
У краіне дзейнічаюць паліт. партыі: Рух за вызваленне цэнтральнаафр. народа, Альянс за дэмакратыю і прагрэс, Цэнтральнаафр. дэмакр. аб’яднанне. Асн. прафсаюзы: Прафс. аб’яднанне цэнтральнаафр. працоўных і Арг-цыя свабодных прафсаюзаў служачых дзярж. сектара. ЦАР — чл.ААН (з 1960), Афр. саюза (з 2002).
З.М.Шуканава (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя).
Герб і сцяг Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі.Да арт.Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка. Вадаспад на р. Мбалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НГА (Congo),
рака ў Цэнтр. Афрыцы, пераважна ў Дэмакр. Рэспубліцы Конга (дзе наз. Заір), часткова на яе межах з Рэспублікай Конга і Анголай. Даўж. 4320 км (ад вытоку р. Луалаба), пл.бас. 3,7 млн.км². Па даўжыні займае 2-е месца ў Афрыцы (пасля Ніла), па плошчы басейна і воднасці 1-е месца ў Афрыцы і 2-е ў свеце (пасля р. Амазонка). Вытокі на ПдУДэмакр. Рэспублікі Конга на плато каля мяжы з Замбіяй, упадае ў Атлантычны ак. каля г. Банана. Верхняе цячэнне (да вадаспада Баёма) па пласкагор’ях і плато, утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні (ад вадаспада Баёма да г. Кіншаса) у межах упадзіны Конга — раўнінная рака з шырокай далінай (да 20 км), падзяляецца на рукавы і пратокі. Ніжняе цячэнне (ад г. Кіншаса да вусця) пераважна ў глыбокай цясніне па Паўд.-Гвінейскім узв., шмат парогаў і вадаспадаў (Лівінгстана і інш.). Каля г. Матады К. выходзіць на вузкую прыморскую нізіну, рэчышча шыр. да 1,5 км. Каля г. Бома пачынаецца эстуарый. Гал. прытокі: Арувімі, Убангі, Санга (справа), Ламамі, Лулонга, Рукі, Касаі (злева). Да бас. К. належаць буйныя азёры — Танганьіка, Ківу, Бангвеулу, Мверу і інш. Жыўленне дажджавое. Макс. паводкі ў вярхоўях у ліст.—студз., у сярэднім і ніжнім цячэнні — у маі—чэрв. і ліст.—студзені. Сярэдні гадавы расход вады 46 тыс.м³/с. Вял. масы вады, якія К. выносіць у акіян, апрасняюць яго на 75 км ад берага. Цвёрды сцёк каля 50 млн.т за год. Значныя запасы гідраэнергіі (каля 390 ГВт). Вял. 1 ЭС — Нзіла, Нсеке (на р. Луалаба), Інга (у ніжнім цячэнні). Рыбалоўства (тылапія, нільскі акунь, барбель, тыгравая рыба, прэснаводны селядзец і інш.). Агульная даўжыня суднаходных шляхоў у бас. К. каля 20 тыс.км. Уласна К. (укл. Луалабу) суднаходная на б.ч. цячэння за выключэннем парожыстых участкаў, у абход якіх пабудаваны чыгункі. Ніжэй г. Матады заходзяць акіянскія судны. Гал. рачныя парты — Бразавіль (Рэспубліка Конга), Кіншаса, Кісангані, марскія — Матады, Бома, Банана (Дэмакр. Рэспубліка Конга).