УЭ́ЛЕ (Uele),

рака на Пн Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, левая састаўляючая р. Убангі (бас. р. Конга). Даўж. больш за 1000 км, пл. бас. каля 140 тыс. км². Вытокі ў Сініх гарах, на З ад воз. Мабуту-Сесе-Сека, у верхнім цячэнні наз. Кібала. Сярэдні гадавы расход вады каля 1700 м³/с. Парожыстая, несуднаходная. Выкарыстоўваецца для арашэння.

т. 16, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)