тэрпе́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэрпе́навы тэрпе́навая тэрпе́навае тэрпе́навыя
Р. тэрпе́навага тэрпе́навай
тэрпе́навае
тэрпе́навага тэрпе́навых
Д. тэрпе́наваму тэрпе́навай тэрпе́наваму тэрпе́навым
В. тэрпе́навы (неадуш.)
тэрпе́навага (адуш.)
тэрпе́навую тэрпе́навае тэрпе́навыя (неадуш.)
тэрпе́навых (адуш.)
Т. тэрпе́навым тэрпе́навай
тэрпе́наваю
тэрпе́навым тэрпе́навымі
М. тэрпе́навым тэрпе́навай тэрпе́навым тэрпе́навых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэрпе́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрпенаў. Тэрпенавы спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІНАЛАО́Л, 3,7-дыметыл-1,6-октадыен-3-ол,

тэрпенавы спірт, (CH3)2C=CHCH2CH2C(CH3)(OH)CH=CH2. Бясколерная вадкасць з пахам ландыша, шчыльн. 860,7 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе; раствараецца ў этаноле. Аказвае бактэрыцыднае ўздзеянне. У свабодным стане і ў выглядзе складаных эфіраў воцатнай (ліналілацэтат) і масленай кіслот уваходзіць у састаў эфірных алеяў, адкуль яго вылучаюць рэктыфікацыяй. Выкарыстоўваюць як пахучае рэчыва ў парфумерыі, сыравіну — у вытв-сці інш. пахучых рэчываў (напр., цытралю, ліналілацэтату).

т. 9, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМФО́РА, камфара, 1,7,7-тры метылбіцыкла [2,2,1]гептан 2-он,

арганічнае злучэнне, біцыклічны тэрпенавы кетон. Бясколерныя крышталі з характэрным пахам. Не раствараецца ў вадзе, добра раствараецца ў арган. растваральніках. Лёгка ўзганяецца. Існуюць аптычна актыўныя (+)- і (-)-ізамеры tпл 178,2—178,6 °C) і рацэмічная сумесь — (±)-ізамер tпл 178—178,5 °C). К. маюць эфірныя алеі камфорнага лаўру і шалфею, сіб. піхты, базіліку, палыну, а таксама экстракцыйны шкіпінар. У прам-сці (±)-К. атрымліваюць перапрацоўкай пінену, (-)-К. — з хваёвага алею сіб. піхты. (+)-К. вылучаюць з камфорнага лаўру. Выкарыстоўваюць у прам-сці як пластыфікатар цэлулоіду і плёнак на яго аснове, флегматызатар пораху; рэпелент ад молі і камароў; у медыцыне — як кардыятанічны і аналептычны сродак, які ўзмацняе сардэчную дзейнасць, узбуджае ц. н. с., стымулюе дыханне і кровазварот.

т. 7, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)