Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
тэро́р, -у, м.
1. Палітыка запалохвання, расправы з палітычнымі праціўнікамі шляхам насілля аж да фізічнага знішчэння.
Палітычны т.
2.перан. Бязлітасны, жорсткі ўціск, насілле.
Т. самадура.
|| прым.тэрарысты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэро́р, -ру м. терро́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэро́р, ‑у, м.
Палітыка расправы з палітычнымі і класавымі праціўнікамі з прымяненнем насілля аж да фізічнага знішчэння. Адзіночкі ў Лукішках былі разлічаны на аднаго чалавека, а сядзелі ў іх амаль заўсёды па два. А калі на волі разгараўся тэрор, дык і па тры.Машара.Дэспатычнае царскае самадзяржаўе, моцная ваенна-паліцэйска-бюракратычная дзяржаўная машына, тэрор і насілле, — вось што характарызавала парадкі Расіі пачатку ХХ ст.«Весці».// Памылковая і шкодная для рэвалюцыйнага руху тактыка партыі або асобных загаворшчыкаў, звязаная з арганізацыяй забойстваў дзяржаўных дзеячаў і адарваная ад рэвалюцыйнай барацьбы мае. Вопыт усёй гісторыі рускага рэвалюцыйнага руху, вопыт, які перасцерагае нас ад такіх прыёмаў барацьбы, як тэрор. Рускі тэрор быў і застаецца спецыфічна інтэлігенцкім спосабам барацьбы.Ленін.// Расправы над мірным насельніцтвам на акупіраванай тэрыторыі. У самай пушчы і вакол яе панаваў, пад выглядам барацьбы з партызанамі, бязлітасны тэрор.В. Вольскі.
•••
Белы тэрор — разгром рэвалюцыйных арганізацыя рабочага класа, масавыя арышты, забойствы рэвалюцыйных і прагрэсіўных дзеячаў як метад барацьбы буржуазнай контррэвалюцыі з рэвалюцыйным рухам.
Чырвоны тэрор — крайнія меры, якія прымае рэвалюцыйны ўрад для падаўлення супраціўлення класавых ворагаў і варожых дзеянняў унутранай і знешняй контррэвалюцыі.
[Ад лац. terror — страх, жах.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэро́рм. Térror m -s; Schréckensherrschaft f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
тэро́р
(лац. terror = страх, жах)
насілле, якое даходзіць да фізічнага знішчэння праціўнікаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Тэро́р ‘запалохванне пагрозамі або забойствам’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычаны рознымі шляхамі інтэрнацыяналізм, мяркуецца, знаны з XIV ст., франц.terreur з лац.terror ‘страх, жах; тэрор’, звязаны з лац.terrēre ‘палохаць’ (ЕСУМ, 5, 556; Арол, 4, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэро́р
(лац. terror = страх, жах)
1) гвалт, які даходзіць да фізічнага знішчэння праціўнікаў;
2) празмерная жорсткасць у адносінах да каго-н., запалохванне (напр. палітычны т.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
тэрарысты́чныгл. тэрарызм, тэрор.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)