тэрмічнае забруджванне

т. 16, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэрмі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэрмі́чны тэрмі́чная тэрмі́чнае тэрмі́чныя
Р. тэрмі́чнага тэрмі́чнай
тэрмі́чнае
тэрмі́чнага тэрмі́чных
Д. тэрмі́чнаму тэрмі́чнай тэрмі́чнаму тэрмі́чным
В. тэрмі́чны (неадуш.)
тэрмі́чнага (адуш.)
тэрмі́чную тэрмі́чнае тэрмі́чныя (неадуш.)
тэрмі́чных (адуш.)
Т. тэрмі́чным тэрмі́чнай
тэрмі́чнаю
тэрмі́чным тэрмі́чнымі
М. тэрмі́чным тэрмі́чнай тэрмі́чным тэрмі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ва́куумна-тэрмі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́куумна-тэрмі́чны ва́куумна-тэрмі́чная ва́куумна-тэрмі́чнае ва́куумна-тэрмі́чныя
Р. ва́куумна-тэрмі́чнага ва́куумна-тэрмі́чнай
ва́куумна-тэрмі́чнае
ва́куумна-тэрмі́чнага ва́куумна-тэрмі́чных
Д. ва́куумна-тэрмі́чнаму ва́куумна-тэрмі́чнай ва́куумна-тэрмі́чнаму ва́куумна-тэрмі́чным
В. ва́куумна-тэрмі́чны (неадуш.)
ва́куумна-тэрмі́чнага (адуш.)
ва́куумна-тэрмі́чную ва́куумна-тэрмі́чнае ва́куумна-тэрмі́чныя (неадуш.)
ва́куумна-тэрмі́чных (адуш.)
Т. ва́куумна-тэрмі́чным ва́куумна-тэрмі́чнай
ва́куумна-тэрмі́чнаю
ва́куумна-тэрмі́чным ва́куумна-тэрмі́чнымі
М. ва́куумна-тэрмі́чным ва́куумна-тэрмі́чнай ва́куумна-тэрмі́чным ва́куумна-тэрмі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хі́міка-тэрмі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хі́міка-тэрмі́чны хі́міка-тэрмі́чная хі́міка-тэрмі́чнае хі́міка-тэрмі́чныя
Р. хі́міка-тэрмі́чнага хі́міка-тэрмі́чнай
хі́міка-тэрмі́чнае
хі́міка-тэрмі́чнага хі́міка-тэрмі́чных
Д. хі́міка-тэрмі́чнаму хі́міка-тэрмі́чнай хі́міка-тэрмі́чнаму хі́міка-тэрмі́чным
В. хі́міка-тэрмі́чны (неадуш.)
хі́міка-тэрмі́чнага (адуш.)
хі́міка-тэрмі́чную хі́міка-тэрмі́чнае хі́міка-тэрмі́чныя (неадуш.)
хі́міка-тэрмі́чных (адуш.)
Т. хі́міка-тэрмі́чным хі́міка-тэрмі́чнай
хі́міка-тэрмі́чнаю
хі́міка-тэрмі́чным хі́міка-тэрмі́чнымі
М. хі́міка-тэрмі́чным хі́міка-тэрмі́чнай хі́міка-тэрмі́чным хі́міка-тэрмі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

радыяцы́йна-тэрмі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радыяцы́йна-тэрмі́чны радыяцы́йна-тэрмі́чная радыяцы́йна-тэрмі́чнае радыяцы́йна-тэрмі́чныя
Р. радыяцы́йна-тэрмі́чнага радыяцы́йна-тэрмі́чнай
радыяцы́йна-тэрмі́чнае
радыяцы́йна-тэрмі́чнага радыяцы́йна-тэрмі́чных
Д. радыяцы́йна-тэрмі́чнаму радыяцы́йна-тэрмі́чнай радыяцы́йна-тэрмі́чнаму радыяцы́йна-тэрмі́чным
В. радыяцы́йна-тэрмі́чны (неадуш.)
радыяцы́йна-тэрмі́чнага (адуш.)
радыяцы́йна-тэрмі́чную радыяцы́йна-тэрмі́чнае радыяцы́йна-тэрмі́чныя (неадуш.)
радыяцы́йна-тэрмі́чных (адуш.)
Т. радыяцы́йна-тэрмі́чным радыяцы́йна-тэрмі́чнай
радыяцы́йна-тэрмі́чнаю
радыяцы́йна-тэрмі́чным радыяцы́йна-тэрмі́чнымі
М. радыяцы́йна-тэрмі́чным радыяцы́йна-тэрмі́чнай радыяцы́йна-тэрмі́чным радыяцы́йна-тэрмі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэрмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем цеплавой энергіі. Тэрмічны рэжым. Тэрмічнае дзеянне току. // Заснаваны на дзеянні цеплавой энергіі. Тэрмічная апрацоўка металаў. Тэрмічнае рэле. // Прызначаны для цеплавой апрацоўкі металаў. Тэрмічны цэх.

[Ад грэч. thermos — гарачы, цёплы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАВЕ́РХНЕВАЯ ІАНІЗА́ЦЫЯ, тэрмаіонная эмісія,

тэрмічнае выпарэнне (дэсорбцыя) дадатных (дадатная іанізацыя) ці адмоўных (адмоўная) іонаў з паверхні цвёрдага цела. Узнікае пры награванні цел да пэўнай т-ры (тэмпературнага парога П.і.), а таксама пры ўласна выпарэнні, напр., тугаплаўкіх металаў. Выкарыстоўваецца ў крыніцах іонных пучкоў, для кампенсацыі аб’ёмнага зараду электронаў у тэрмаэлектронных пераўтваральніках і інш., закладзена ў аснову многіх метадаў вывучэння фіз.-хім. характарыстык паверхняў цвёрдых цел і ўзаемадзеяння з імі часціц.

т. 11, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРАНЕ́ННЕ,

працэс атрымання слоя аксідаў жалеза таўшчынёй 1—10 мкм на паверхні дэталяў і вырабаў з вугляродзістай або нізкалегіраванай сталі і чыгуну; прыватны выпадак аксідавання.

Выкарыстоўваецца для ахоўна-дэкар. аддзелкі вырабаў (зброі, прылад і інш.) — надання паверхні карычневага, цёмна-сіняга або чорнага колеру розных адценняў з захаваннем метал. бляску. Раней вараненне рабілі награваннем дэталяў да 265—275 °C і праціркай іх паверхні рыззём, намочаным у канапляным алеі. У сучаснай вытв-сці практыкуецца шчолачнае, кіслотнае і тэрмічнае вараненне. Жалезааксідныя пакрыцці маюць невысокую зносаўстойлівасць і каразійную ўстойлівасць.

т. 3, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРЭ́ННЕ,

стварэнне горнай вырабаткі цыліндрычнай формы (свідравіны, шпура, шахтавага ствала). Адрозніваюць бяскернавае (суцэльнае; разбурэнне горных парод адбываецца па ўсёй плошчы забою) і калонкавае (толькі па кальцавой пляцоўцы каля сцен свідравіны; слупок неразбуранай пароды — керн — дастаюць на паверхню). Кавалкі пароды выдаляюцца са свідравіны шнэкам, жалонкай або прамывачнай вадкасцю.

Бывае механічнае (вярчальнае, ударнае) э непасрэдным уздзеяннем буравога інструменту на пароду і таксама гідраўлічнае, тэрмічнае, хім. і інш.; у залежнасці ад тыпу інструменту — шнэкавае, шарошачнае, цвердасплаўнае, алмазнае; паводле тыпу буравой машыны — перфаратарнае, гідраўдарнае, турбіннае, электрабурэнне; паводле размяшчэння свідравін — нахільнае, куставое, шматствольнае і інш. Бурэнне выкарыстоўваюць для пошуку карысных выкапняў, здабычы вады, нафта, газу, расолаў, асушэння, вентыляцыі падземных збудаванняў, буд-ва палевых фундаментаў і інш.

т. 3, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАМАЦАВА́ННЕ ГРУНТО́Ў,

штучнае павышэнне мех. трываласці, звязнасці, воданепранікальнасці і інш. фіз.-мех. уласцівасцей грунтоў у іх прыродным або штучным заляганні. Робіцца для павышэння нясучай здольнасці асноў збудаванняў, умацавання сценак катлаванаў, горных вырабатак, стварэння проціфільтрацыйных заслон у плацінах, дамбах, перамычках, пры буд-ве шахтаў, тунэляў, дарог і інш.

Ствараецца напампоўваннем па буравых свідравінах у шчыліны і поры грунту гліністых і цэментавых раствораў (глінізацыя, цэментацыя), расплаўленага бітуму або бітумных эмульсій (гарачая і халодная бітумізацыя), вадкага шкла з інш. кампанентамі (сілікатызацыя грунтоў), карбамідных і інш. смол (смалізацыя), гарачых газаў пры т-ры 700 °C і вышэй (абпал, або тэрмічнае замацаванне), ахаладжальных раствораў (замарожванне грунтоў), а таксама прапусканнем эл. току, дрэніраваннем і інш.

М.​М.​Кунцэвіч.

т. 6, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)