тэмпы эканамічнага росту

т. 16, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэ́мп

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́мп тэ́мпы
Р. тэ́мпу тэ́мпаў
Д. тэ́мпу тэ́мпам
В. тэ́мп тэ́мпы
Т. тэ́мпам тэ́мпамі
М. тэ́мпе тэ́мпах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фарсі́раваны, -ая, -ае.

Які адбываецца хутчэй, чым звычайна; паскораны.

Фарсіраваныя тэмпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарапа́шы, -ая, -ае.

1. гл. чарапаха.

2. перан. Вельмі павольны.

Ч. крок.

Чарапашыя тэмпы работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасі́ліць

‘падсілкаваць каго-небудзь, што-небудзь, узмацніць што-небудзь (пасіліць тэмпы беларусізацыі)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасі́лю пасі́лім
2-я ас. пасі́ліш пасі́ліце
3-я ас. пасі́ліць пасі́ляць
Прошлы час
м. пасі́ліў пасі́лілі
ж. пасі́ліла
н. пасі́ліла
Загадны лад
2-я ас. пасі́ль пасі́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час пасі́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наро́шчвацца, ‑аецца; незак.

1. Рабіцца больш моцным, больш вялікім. Тэмпы нарошчваюцца. Сіла гуку нарошчваецца.

2. Зал. да нарошчваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэмп, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Ступень хуткасці ў выкананні музычнага твора, а таксама ў рухах, выкананні чаго-н., чытанні і пад.

2. Хуткасць ажыццяўлення, выканання або інтэнсіўнасці развіцця чаго-н.

Тэмпы будаўніцтва.

У тэмпе (разм.) — хутка, энергічна.

|| прым. тэ́мпавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сярэднегадавы́, ‑ая, ‑ое.

Які прыпадае ў сярэднім на год; які з’яўляецца сярэдняй велічынёй, што прыпадае на год. Сярэднегадавая тэмпература. Сярэднегадавыя тэмпы росту вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЮ́РЫ (франц. allure літар. хада),

віды руху каня. Адрозніваюць алюры натуральныя і штучныя. Натуральныя алюры: хада (павольныя алюры) — конь паслядоўна падымае і ставіць на зямлю адну за адной усе 4 нагі; змена ног па дыяганалі; рысь — паскораныя алюры ў 2 тэмпы: конь перастаўляе адначасова 2 нагі па дыяганалі; інахадзь — алюры ў 2 тэмпы: конь падымае і апускае то 2 левыя, то 2 правыя нагі; інахадзь шпарчэй за рысь; галоп — скачкападобныя алюры ў 3 тэмпы з безапорнай фазай; скачок — адштурхоўванне ад зямлі наперад адначасова 2 заднімі канечнасцямі. Штучныя алюры (у конным спорце і цыркавым мастацтве): парадная хада — конь ідзе рыссю, высока падымаючы і выцягваючы ногі; пасаж — скарочаная рысь; п’яфэ — пасаж на месцы; піруэт — заднія ногі на месцы, пярэднія апісваюць поўны круг.

Алюры: 1 — рысь; 2 — хуткая рысь; 3 — інахадзь (апора на правыя ногі); 4 — інахадзь (фаза свабоднага вісення); 5 — галоп; 6 — скачок.

т. 1, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

недастатко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не адпавядае чаму‑н., якім‑н. патрэбам. Недастатковыя сродкі. Недастатковыя тэмпы росту вытворчасці. // Слабы, малы. Недастатковы вопыт.

2. Які патрабуе папаўнення, няпоўны; нездавальняючы. Недастатковыя веды. // Негрунтоўны, несур’ёзны. Недастатковая прычына для слёз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)