Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Тэлевізія, гл. Тэлебачанне
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Тэлеві́зія ‘тэлебачанне’ (ВСБМ; Рамза, Бел. гутарк.), телʼеві́зіjа ‘тс’ (Вруб.); сюды ж тэлевізі́йны ‘звязаны з тэлебачаннем’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, магчыма, праз польск.telewizja ‘адзін з відаў тэлекамунікацыі’, telewizyjny ‘прызначаны для трансляцыі тэлеперадач’. Гл. папярэдняе слова. Аналагічнага паходжання тэлеві́зар ‘апарат для прыманю тэлеперадач’ (ТСБМ) — еўрапеізм, утварэнне гібрыднага тыпу ад грэч.τῆλε ‘далёка’ (гл. тэле-) і лац.visor ‘той, хто бачыць; глядач’ (Длугаш-Курчабова, 497).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
television
[ˈtelə,vɪʒən]
n.
1) тэлеві́зіяf., тэлеба́чаньне n.
2) тэлеві́зар -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Тэлебача́нне ‘трансляцыя рухомых відарысаў, тэлевізія’, ‘установа, што перадае тэлевізійныя праграмы’ (ТСБМ, Мова Сен.). Калька з рус.телеви́дение ‘тс’, што, у сваю чаргу, з’яўляецца паўкалькай з франц.télévision або англ.television ‘тс’, т. зв. еўрапеізмаў-гібрыдаў, утвораных на аснове грэч.τῆλε ‘далёка’ і лац.visio ‘выява, бачанне’ ў пачатку XX ст. (Арол, 4, 54; ЕСУМ, 5, 538). Гл. тэле- і бачыць.