тэ́кс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́кс тэ́ксы
Р. тэ́кса тэ́ксаў
Д. тэ́ксу тэ́ксам
В. тэ́кс тэ́ксы
Т. тэ́ксам тэ́ксамі
М. тэ́ксе тэ́ксах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тэкс, ‑а, м.

Пазасістэмная адзінка лінейнай шчыльнасці (г/км), якая прымяняецца для характарыстыкі валокнаў і ніцей (у СССР выкарыстоўваецца з 1956 г.).

[Ад лац. texo — тку, пляту.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэкс

т. 16, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цітр, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Надпіс на кадры ў кінафільме, які перадае словы дзеючых асоб або тлумачальны тэкст. У клубе ўжо выключылі святло, на экране сталі мільгаць ужо цітры кінакарціны. Ермаловіч.

2. ‑у. У хіміі — ступень канцэнтрацыі раствору (колькасць рэчыва ў грамах у 1 мл раствору).

3. ‑а. Спец. Тое, што і тэкс.

[Ад фр. titre — якасць, характарыстыка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відэатэ́кс

(ад відэа- + тэкс)

від электрасувязі, які дазваляе карыстальніку атрымліваць на экране тэлевізара (або дысплея) графічную інфармацыю па каналах тэлефоннай сувязі са спецыяльнага банка даных, а таксама выконваць розныя паслугі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРА́НСКІ ДРАЦЯ́НА-ЦВІКО́ВЫ ЗАВО́Д.

Дзейнічаў на Беларусі з 1873 каля маёнтка Барань (цяпер горад Віцебскай вобл.). Выпускаў дрот, кастылі, цвікі, мэблевыя спружыны, шыны, вінты, шайбы. Меў паравы кацёл. У 1908 з-д згарэў. У 1909—10 пабудаваны цагляныя карпусы, устаноўлена замежнае абсталяванне, з-д пачаў выпускаць абівачныя цвікі, ручны тэкс і інш. вырабы для абутковай прам-сці. У 1913 працавалі 350 рабочых, 3 вадзяныя і 3 газагенератарныя рухавікі. У 1-ю сусв. вайну выпускаў калючы дрот і інш. прадукцыю для фронту. З 1921 з-д «Чырвоны Кастрычнік», рэканструяваны і расшыраны. У 1941 абсталяванне з-да эвакуіравана ў г. Благавешчанск (Башкірыя).

т. 2, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)